Астравы Камсамольскай праўды
Астравы Камсамольскай праўды (руск.: Острова Комсомольской правды), 9 астравоў у паўднёва-заходняй частцы мора Лапцевых, у складзе Краснаярскага края. Астравы Вялікі (20 на 11 км) і Самуіла (14 на 5,6 км) з’яўляюцца найбольш буйнымі з іх. Вышыня да 68 м. Рэльеф узгорысты, складзеныя астравы галоўным чынам пяскамі. Паверхню пакрывае тундравая расліннасць. Востраў Самуіла і некаторыя іншыя былі адкрытыя ў 1736 годзе В. Прончышчавым.
Астравы Камсамольскай праўды | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Найвышэйшы пункт | 68 м |
Размяшчэнне | |
77°20′ пн. ш. 107°00′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |