Віві (возера)
Ві́ві (руск.: Ви́ви[1]) — возера ў Эвенкійскім раёне Краснаярскага края Расіі, на Сярэднесібірскім пласкагор’і, у паўднёва-заходняй частцы плато Путарана.
Віві | |
---|---|
Виви | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 255 м |
Плошча | 229 км² |
Сярэдняя глыбіня | 80-200 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3260 км² |
Выцякаюць | Віві |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Рэгіён | Краснаярскі край |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 17010700311116100002183 |
Плошча паверхні 229 км². Плошча вадазбору 3260 км². Катлавіна возера мае ледавікова-тэктанічнае паходжанне[2]. У Віві ўпадаюць больш за 30[2] рэк, выцякае рака Віві (прыток Ніжняй Тунгускі). Возера багата рыбай. Навокал возера — лістоўніцкая тайга.
Пасля распаду СССР акадэмік Пётр Бакут вылічыў геаграфічны цэнтр Расіі, гэта паўднёва-ўсходні бераг возера. У гонар гэтага там пабудаваны крыж вышынёю 7 м.
Заўсёднага насельніцтва на беразе возера няма.
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 216. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ а б Измайлова А. В. Виви // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
правіць- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 216. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
правіць- Озеро Виви // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Измайлова А. В. Виви // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Географический центр России — озеро Виви (Эвенкия) // Региональная Ассоциация коренных малочисленных народов Севера Красноярского края Архівавана 7 снежня 2018. (руск.)