Адкрыць галоўнае меню

Путарана[1] (руск.: Путорана) — найбольш прыўзняты ўчастак Сярэднесібірскага пласкагор’я, у вярхоўях рэк Пясіна, Хета і басейне правых прытокаў Ніжняй Тунгускі, на паўночным захадзе Краснаярскага края Расіі. На захадзе і поўначы падымаецца стромкім уступам над суседнімі нізінамі. Вышыня да 1701 м. Рэльеф — спалучэнне выраўнаваных плато, астанцовых сталовых гор і глыбокіх (да 500—800 м) далін, дно якіх нярэдка занята азёрамі (Лама, Кета і інш.). На паўночным захадзе да вышыні 300—350 м, на поўдні да 500 м — лістоўнічна-яловыя, на ўсходзе — лістоўнічныя лясы, якія змяняюцца вышэй лістоўнічным рэдкалессем. З 500—700 м — кустовая тундра, а на шырокіх водападзельных прасторах — камяністая, лішайнікавая тундра.

Зноскі

  1. карта Краснаярскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1234
рус.англ.фр.