Нікацін
Нікацін (фр.: nicotine)[3] — алкалоід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых (Solanaceae), пераважна ў тытуні, складаючы пры гэтым 0,6-3,0 % ад сухой вагі[4], у меншай колькасці ў таматах, бульбе, баклажанах, зялёных балгарскіх перцах. Нікацінавыя алкалоіды прысутнічаюць таксама ў лісці кокі. Нікацін выкарыстоўваецца раслінамі для барацьбы супраць траваедных, а таксама для ўздзеяння на насякомых, таму нікацін шырока выкарыстоўваўся ў якасці інсектыцыду ў мінулым[5], а ў цяперашні час аналагі нікаціну, як імідаклапрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваюцца.
(–)-Нікацін[1][2] | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | (S)-3-(1-метыл-2-піралідзініл)пірыдзін |
Хім. формула | C10H14N2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 162,23 г/моль |
Шчыльнасць | 1,01 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -79 °C |
Тэмпература кіпення | 247 °C |
Тэмпература ўспышкі | 101 °C |
Тэмпература самазагарання | 244 °C |
Межы ўзрывальнасці | 0,75—4 % |
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) | 39,3 кДж/моль |
Ціск пары | 5,1 Па |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | змешваецца |
Растваральнасць у этаноле | 5 г/100 мл |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | 1,5882 |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-193-3 |
SMILES | |
Рэг. нумар EC | 200-193-3 |
RTECS | QS5250000 |
ChemSpider | |
Бяспека | |
ЛД50 | 50 мг/кг (пацукі, пераральна); 0,33 мг/кг (мышы пераральна); 0,3 мг/кг (мышы, унутрымышачна) мг/кг |
Таксічнасць | высокатаксічны, з'яўляецца гангліянарным ядам, паражае ЦНС; надзвычай таксічны для халаднакроўных жывёл і насякомых. |
H-фразы | H301, H310, H400, H411 |
P-фразы | P273, P280, P301+P310, P302+P350, P310 |
Піктаграмы СГС | |
NFPA 704 |
У невялікіх канцэнтрацыях гэта рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і з’яўляецца асноўным фактарам, які фарміруе залежнасць да тытунекурэння.[6] Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікацінавая залежнасць гістарычна была адной з самых складаных залежнасцей, ад якой цяжка адмовіцца, у той час як фармакалагічныя і паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасць да тытуню, аналагічныя тым, якія вызначаюць залежнасць ад наркотыкаў, як гераін і какаін[7]. Колькасць нікаціну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным даследаванні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэнне складае 1,6 % на год у перыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорый рынку цыгарэт[8].
Зноскі
- ↑ (–)-Nicotine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 25 мая 2013.
- ↑ Dean J. A. Lange's Handbook of Chemistry. — McGraw-Hill, 1999. — ISBN 0-07-016384-7.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.128
- ↑ «Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake»
- ↑ The Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke
- ↑ Як ачысціць арганізм пасля курэння: агульныя рэкамендацыі Архівавана 21 чэрвеня 2019.
- ↑ «Nicotine Addiction». American Heart Association.
- ↑ Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікацін
- Як працуе нікацін / How Nicotine Works. howstuffworks.com (англ.)