Хаты́нскі лес — лясны масіў у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на ўсход ад в. Казыры на тэрыторыі Юркавіцкага лясніцтва Лагойскага лясгаса. Плошча звыш 3 тысячы га.

Размешчаны на паўночным усходзе Мінскага ўзвышша ў міжрэччы Гайны і яе прытока Цны. Рэльеф узгорысты. Пераважаюць верасовыя, пашыраны імшыстыя і арляковыя хвойнікі. Сярод іх у паніжэннях трапляюцца невялікія ўчасткі ельнікаў, арляковых і імшыстых бярэзнікаў і асіннікаў.

У цэнтральнай частцы масіву — мемарыяльны комплекс Хатынь. З 1972 года Хатынскі лес у складзе ахоўнай зоны зялёнай зоны комплекса, у 1976 годзе аднесены да зялёнай зоны Мінска.

ЛітаратураПравіць