Неатыянта клабучковая

Неатыя́нта клабучковая[3] (Neottianthe cucullata) — від кветкавых раслін з роду Неатыянта (Neottianthe) сямейства Архідныя.

Неатыянта клабучковая

Neottianthe cucullata var. calcicola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neottianthe cucullata (L.) Schlechter


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  431293
EOL  1137749
IPNI  645408-1
TPL  kew-134338

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Генры Карэвона  (фр.) з кнігі «Album des orchidées de l'Europe centrale et septentrionale»

Невялікая шматгадовая травяністая расліна з адзіночным шарападобным каранёвым клубнем. Сцябло тонкае, граністае, 10—25 см вышынёй, з двума лістамі пры яго аснове. Ніжні ліст эліптычны, верхні больш вузкі, ланцэтны. Кветкі дробныя, фіялетава-ружовыя, часам белыя. Суквецце — рыхлы, аднабокі[4] колас. Плод — каробачка

Квітнее ў канцы ліпеня — пачатку жніўня. Размнажэнне насеннем[4].

Арэал правіць

Усход Сярэдняй Еўропы, Усходняя Еўропа, поўдзень Сібіры, Манголія, поўдзень Далёкага Усходу, Паўночны Кітай, Карэйскі паўвостраў, Японія[5].

Ахова правіць

Пад дзяржаўную ахову ў Беларусі ўзята ўпершыню ў 1964 г. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве, Украіне і Польшчы. Уключана ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЭС[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Гнездоцветка клобучковая Архівавана 19 верасня 2016. (руск.)
  5. Красная Книга Челябинской области Архівавана 14 кастрычніка 2009. (руск.)
  6. Неатыянта клабучковая ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 13 жніўня 2011. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)