Ілія
Ілія — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Ілія | |
---|---|
![]() Ілія ля вёскі Рыбчанка | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Расход вады | 8,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы |
· Каардынаты | 54°19′12,50″ пн. ш. 27°41′00,7″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілейскае вадасховішча |
· Месцазнаходжанне | Вязынь |
· Каардынаты | 54°26′38,70″ пн. ш. 27°09′28,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Вілейскі раён, Лагойскі раён |
![]() |
Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўныя прытокі: Бачылаўка, Дроздка, Талва (справа), Каменка, Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Баброўка, Жучок, Шчарка, Рыбчанка (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
У Іліі вядуцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — мянтуз.[1]
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілія
- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)