Крайскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кра́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Крайск. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна.

Крайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крайск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 415
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223138
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нястанавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Асінцы, Баброва 1, Баброва 2, Белае, Будзенічы, Булахаўка, Вялікія Нястанавічы, Гарбоўшчына, Завішына, Завішынская Рудня, Заполле, Ляўданшчына, Прагон, Пятроліна, Стрый, Студзянец, Траянец, Ціхонавічы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 694 чалавекі[2], з іх 93,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1415 чалавек[4].

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца Крайскае і Нястанавіцкае лясніцтвы.

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Крайск»
  • ААТ «Нястанавічы-Агра»

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512