Вялікія Нястанавічы

Вялі́кія Няста́навічы[1] (трансліт.: Vialikija Niastanavičy, руск.: Великие Нестановичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавета.

Вёска
Вялікія Нястанавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223141
Аўтамабільны код
5
Вялікія Нястанавічы на карце Беларусі ±
Вялікія Нястанавічы (Беларусь)
Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы (Мінская вобласць)
Вялікія Нястанавічы

Геаграфія правіць

Вёска знаходзіцца за 45 км ад Лагойска, за 86 км ад Мінска, за 59 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы[2].

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У XVI стагоддзі Нястанавічы (Нястанішкі) упамінаюцца як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Менскім паве­це і ваяводстве. У 1567 годзе вёска ўпамінаецца ў пoпice войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая улас­насць. У 1594 г.ўпамінаецца вадзяны млын на р. Горбаўка. У другой палове XVIII стагоддзя сяло, уласнасць дамініканскага касцёла.

У складзе Расійскай імперыі правіць

У XIX стагоддзі маёнтак, які складаўся з фальваркаў Нястанавічы, Белае і вёскі Прагой, належаў памешчыкам Асцімскім. Паводле рэвізіі 1816 года вёска ўласнасць Б. Асцімскага. Паводле інвентара 1846 года вёска, 21 двор, 256 жыхароў, уласнасць Асцімскіх, якім належалі 959 дзесяцін зямлі і 281 сялянская душа. У маёнтку меўся вадзяны млын і бровар. У 1870 годзе вёска, 92 сялянскія душы мужчынскага по­лу, цэнтр маёнтка Нястанавічы, уласнасць Рудольфа Асцімскага ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе ў вёсцы 32 двары, 191 жыхар, адчынена народнае вучылішча, у 1913 годзе для яго пабудаваны ўласны будынак.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Нястанавічы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці.

На базе народнага вучылішча створана школа, у 1923 годзе ў ёй дзейнічаў драматычны гурток. У 1924 годзе ў школе вучыліся 179 дзяцей з 5 навакольных населеных пунктаў. У 1926 годзе 64 двары, 301 жыхар. Быў створаны калгас «Парыжская камуна».

У Другую сусветную вайну гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 11 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 годзе загінулі 13 савецкіх воінаў.

З 16 ліпеня 1954 года ў выніку аб’яднання Завішынскага і Запольскага сельсаветаў вёска стала цэнтрам Нястанавіцкага сельсавета, з 25 снежня 1962 года ў Лагойскім раёне. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Малыя Нястанавічы). У 1989 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы.

28 мая 2013 года Нястанавіцкі сельсавет быў скасаваны, і вёска ўвайшла ў склад Крайскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

1559 год — у вёсцы 36 дымоў, 27 служб, 41 селянін, з якіх 19 былі отчычы і 22 вольныя. 1594 год — у сяле 147 сялян. 1799 год — у вёсцы 14 двароў, 73 жыхары 1833 год — у вёсцы 106 рэвізскіх сялянскіх душ, у маёнтку 308 рэвізскіх сялянскіх душ. 1886 год — 25 двароў, 134 жыхары. 1816 год — у вёсцы 78 душ мужчынскага полу 1941 год — 57 двароў, 187 жыхароў. 1969 год — 61 двор, 197 жыхароў. 1996 год — 102 жыхары, 52 двары[2]. 1 студзеня 2003 год — 40 двароў, 81 жы­хар.

Памятныя мясціны правіць

 
Царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вялі́кія Міста́навічы
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 388.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 8. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 412

Спасылкі правіць