Плешчаніцкі сельсавет
Пле́шчаніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы. Размешчаны ў цэнтры раёна.
Плешчаніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Плешчаніцы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 30 кастрычніка 2009 |
Дата скасавання | 26 верасня 1983 |
старшыня | Сідарэвіч Аляксандр Міхайлавіч |
Насельніцтва (2019) | 7 013 |
Плошча | 130,85 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1774 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 26 верасня 1983 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Плешчаніцкага пассавета.
30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў, без Плешчаніц) — 1210 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7277 чалавек[4].
Сельгаспрадпрыемствы:
- філіял «Птушкафабрыка „Перамога“ ААТ „1-я Мінская птушкафабрыка“»;
- ААТ «Жэсцінае».
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512
- Плешчаніцкі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- Плешчаніцкі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь