Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, размешчаны ў горадзе Лагойск, Беларусь. Храм пабудаваны ў 1866 годзе. Храм размешчаны ў цэнтральнай частцы Лагойска, на правым беразе ракі Гайны. Будынак каменны, мае форму прадаўгаватага прамавугольніка з адным адкрытым купалам у сярэдзіне будынка і званіцай у франтоннай частцы. Адначасова царкву можа наведваць да 700 чалавек.
Царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
| |
54°12′06,88″ пн. ш. 27°50′59,67″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Лагойск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія[1] |
Благачынне | Першае Лагойскае благачынне[1] |
Тып будынка | царква |
Дата пабудовы | 1866 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Настаяцелем храма з’яўляецца айцец Уладзімір Зімніцкі.
Гісторыя
правіцьСвята-Нікалаеўская царква ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1653 годзе. Царква чатырохразова цалкам абнаўлялася: у 1734, 1795, 1824 і 1866 гг. У 1866 годзе храм збудаваны на месцы старажытнай Прачысценскай царквы. У 1907 годзе ў храм вернута старажытная ікона Лагойскай Маці Божай, якая лічылася страчанай. У канцы 1920-х гадоў царква была зачынена, у ёй размяшчаўся склад збожжа. У 1941 годзе храм быў ізноў адкрыты. У 1980-я гады сцены храма былі распісаны майстрамі-іканапісцамі з Сергіева Пасада.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з нізкімі бакавымі рызніцамі, трох’яруснай (драўляны васьмярык на 2 чацверыках) шатровай званіцы над прытворам, невысокай трапезнай. Асноўны аб’ём увянчаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым верхам, які быў завершаны купалком. Фасады раскрапаваны буйнымі лапаткамі, апяразаны карнізамі. Высокія арачныя аконныя праёмы ў 2 ярусы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Бакавыя ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры зала перакрыта парусным скляпеннем на 4 слупах, якія падтрымліваюць васьмігранны светлавы барабан з 4 арачнымі аконнымі праёмамі. Апсіду вылучае двух'ярусны іканастас на 20 абразоў з залачонымі рамамі і карнізамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск)
- Лагойская Свята-Нікалаеўская царква
- Свята-Мікольскі храм у Лагойску
- Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Лагойск) на сайце Radzima.org