Лагазінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лагазі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лагаза. Непасрэдна прымыкаў да раённага цэнтра Лагойска з паўночнага захаду.

Лагазінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лагаза
Дата ўтварэння 24 мая 1960
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 224
Плошча 83,43 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223120
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 24 мая 1960 года ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці БССР. У склад сельсавета ўключаны 28 населеных пунктаў: Малінаўка і Медухава — з адміністрацыйнага падпарадкавання Лагойскага пассавета; Кандратавічы, Лабуншчына і Чудзенічы — са складу Астрошыцкага сельсавета; Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Рэбрышча, Селішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка — са складу Бяларуцкага сельсавета; Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец — са складу Гайненскага сельсавета; Беланы, Дабрэнева, Красны Бор, Кузевічы, Лагаза I, Лагаза II, Новае Жыццё, Сураеўшчына — са складу скасаванага Кузевіцкага сельсавета[1]. 28 ліпеня 1966 года ў склад Астрошыцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кандратавічы, Лабуншчына, Рэбрышча і Чудзенічы), у склад Бяларуцкага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка)[2]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гайненскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1224 чалавекі[4], з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыццё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына і Сялец. На тэрыторыі сельсавета знаходзіліся прадпрыемствы «Гайна» і «Беланы».

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 25 кастрычніка 2020.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.