Герб Лагойска
Герб Лагойска — геральдычны знак горада Лагойск у Беларусі.
Герб Лагойска | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі |
Апісанне
правіцьНа шчыце ў блакітным полі залацісты паўмесяц і залацістая зорка над залацістымі пагоркамі, падзеленых далінамі.
Паўмесяц з зоркай — польскі шляхецкі прыватнаўласніцкі герб Леліва, якім карыстаўся шляхецкі род Тышкевічаў, уладальнікі горада Лагойска.
Герб быў зацверджаны 16 чэрвеня 1998 года.