Мінская аперацыя
Мінская аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944) — стратэгічная ваенная наступальная аперацыя ўзброеных сілаў СССР супраць нямецкіх войскаў у час Вялікай Айчыннай вайны, праведзеная ва Усходняй Беларусі. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыі. Ажыццяўлялася сіламі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў пры садзейнічанні 1-га Прыбалтыйскага фронту.
Мінская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 29 чэрвеня - 4 ліпеня 1944 | ||
Месца | Усходняя Беларусь. | ||
Вынік | Перамога Чырвонай Арміі, вызваленне Мінска. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход аперацыі
правіцьВойскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанеслі ўдар па праціўніку ў напрамку Мінска. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэнне Мінска. Адначасова з гэтымі дзеяннямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэннямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, знішчаючы умацаванні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага развіцця наступлення савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, якія ладзілі засады на шляхах адступлення нямецкіх сілаў, грамілі штабы, знішчалі масты і пераправы.
29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да Бярэзіны, фарсіравалі яе і працягнулі імклівае наступленне на Мінск. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня нямецкія злучэнні пакінулі Мінск. Але гэта не перашкодзіла савецкай авіяцыі здзейсніць бамбардзіроўку горада перад уступленнем у яго. 3 ліпеня танкавае падраздзяленне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэнне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тыс. чал. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.
За ўмелыя і гераічныя дзеянні ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 года, 52 злучэнні і часткі атрымалі ганаровае званне «Мінскія».
Вынік аперацыі
правіцьДа вечара 3 ліпеня Мінск быў вызвалены. Была ліквідаваная значная групоўка сіл праціўніка, чым быў нанесены моцны ўрон нямецкім дывізіям на Усходнім фронце.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінская аперацыя