Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі
Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі быў заснаваны ў 1992 годзе на базе Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі АН Беларусі, увайшоўшы ў склад Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Дырэктарам-арганізатарам Інстытута выступіў доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Усевалад Пятровіч Радзько.
Структура (па стане на 1.1.2004 г.)
правіць- Лабараторыя аптычных прылад інфармацыі
- Лабараторыя оптаэлектронных прылад
- Лабараторыя імпульснай оптыкі
- Лабараторыя фізікі плазмы
- Лабараторыя тэарэтычнай оптыкі
- Доследная група інфрачырвонай спектраскапіі
Гісторыя
правіцьІнстытут прыкладной оптыкі АН Беларусі (1992-1996)
правіцьДасягненні ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў
правіцьПрапанаваны канструктыўныя метады даследавання нелакальных задач тэорыі нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Дасягненні ў галіне оптыкі
правіцьПрапанаваны і рэалізаваны схемы інтэгральна-аптычных датчыкаў фізічных параметраў асяроддзяў. Прынцып дзеяння названых датчыкаў заснаваны на рэгістрацыі зменаў параметраў светлавога пучку пад уплывам знешніх уздзеянняў. Распрацаваны метад вымярэння комплексных нелінейных пастаянных хваляводных плёнак з кубічнай нелінейнасцю ва ўмовах самаўздзеяння.
Развіты ўніверсальны метад аналізу пераносу выпраменьвання ў макрастахастычных рассейвальных асяроддзях, заснаваны на выкарыстанні ўмовы дынамічнай прычыннасці. Вынікі працы важныя для апісання шырокага кругу задач дыстанцыйнага зандзіравання, датычных пераносу аптычнага выпраменьвання і выяў праз макрастахастычныя рассейвальныя слаі водных асяроддзяў і атмасферы.
Дасягненні ў галіне лазернай фізікі
правіцьПраведзены даследаванні адбітых лазерных пучкоў пры тунэльным узбуджэнні хваляводных структур. На падставе аналізу прасторавага размеркавання светлавога поля распрацаваны метады вызначэння комплексных пастаянных размеркавання мод розных тыпаў (накіраваных, выцякальных і плазмонных), якія могуць быць выкарыстаны для кантролю параметраў дыэлектрычных, паўправадніковых і металічных тонкаплёначных структур.
Праведзены даследаванні працэсаў фарміравання з золь-гельнага кварцавага шкла валаконных светлаводаў з пакрыццямі з УФ-ацвярдзяльных эпаксіакрылавых палімераў. Атрыманы шматмодавыя градыентныя валаконныя светлаводы са стратамі каля 1 дБ/км на даўжыні хвалі выпраменьвання 1,3 мкм.
Дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій
правіцьАтрымана шырокае аператарнае мноства нелінейных алгарытмаў аднаўлення аптычных выяў і прапанаваны метад выбару аптымальнага алгарытму з пазначанага мноства паводле мінімуму няправільнага распазнавання. Атрыманыя рэзультаты дазволілі павысіць эфектыўнасць сістэм оптыка-электроннай і лічбавай апрацоўкі інфармацыі.
Дасягненні ў галіне прыкладных даследаванняў
правіцьСтвораны і ўкараняецца на прадпрыемствах харчовай прамысловасці камп'ютэрызаваны спектральны комплекс для кантролю харчовых прадуктаў на ўтрыманне таксічных элементаў (Hg, As, Pb, Zn, Cd і інш.).
Атрыманы шматмодавыя градыентныя валаконныя светлаводы са стратамі каля 1 дБ/км на даўжыні хвалі выпраменьвання 1,3 мкм. Гэта дазволіла на магутнасцях шчучынскага ВА "Аўтапровад" наладзіць выпуск першага беларускага станцыйнага аптычнага кабелю для тэлефонных ліній сувязі.
Выпушчаны і ўкаранены ў клінічную практыку бальніц і клінік Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей апарат для апраменьвання крыві "ОК-1", што дазволіла больш эфектыўна лячыць кардыялагічныя і іншыя захворванні.
Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1997-2004)
правіцьРэзультаты дзейнасці па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў "Матэматычныя структуры"
правіцьПрапанаваны падыход для даследавання істотна нелінейных дыферпэнцыяльных сістэм, заснаваны на выкарыстанні атрыманай матрыцы Кашы гэтых сістэм, і на яго аснове атрымана матрыца тыпу Грына нелінейнай перыядычнай краявой задачы. Упершыню для агульных лінейных нармальных сістэм у частковых вытворных першага парадку пабудавана інварыянтная банахава прастора, у якой лінейны варыянт Кашы-Кавалеўскай даказваецца на грунце нерухомай кропкі Банаха-Качыопалі без выкарыстання шкалы банахавых прастораў.
Рэзультаты дзейнасці па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў "Электроніка"
правіцьПрапанаваны метад вызначэння спектральнай залежнасці слабых фотаніндуцыраваных змяненняў паказчыка пераламлення і каэфіцыента паглынання плёнак на паглынаючых падложках, які заснаваны на выніках вымярэнняў фотамадуляцыйных спектраў адлюстравання плёнак, і выяўлены ўплыў слабай канцэнтрацыі асобных кампанент газавага асяроддзя (ёд, аміяк), а таксама ІЧ-выпраменьвання на электрычныя і фотаэлектрычныя характарыстыкі нанапамерных структур селенід кадмію - палімер.
Рэзультаты дзейнасці па рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграме "Развіццё Магілёўскай вобласці"
правіцьРаспрацавана тэарэтыная мадэль крыніцы святла на аснове святловыпраменьвальных дыёдаў для дарожных святлафораў. Выраблена мадэль святлорассейвальніка і эксперыментальным шляхам ацэнены ягоныя святлопераразмеркавальныя ўласцівасці. Распрацаваны і выраблены эксперыментальныя ўзоры апаратуры для вымярэння святлотэхнічных характарыстык крыніц святла і методыкі іх вымярэння.
Далейшы лёс
правіцьІнстытут быў расфарміраваны ў 2004 годзе шляхам далучэння да Інстытута тэхналогіі металаў НАН Беларусі. Па стане на канец 2012 ніводная лабараторыя былога Інстытута прыкладной оптыкі ў спісе структурных падраздзяленняў Інстытута тэхналогіі металаў не значыцца.
Крыніцы
правіць- Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992-1996 годах. - Мн., 1997.
- Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. - Мн., 2002.
- Краткий отчёт о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. - Мн., 2005.