Шчучын
Шчу́чын[2] (афіц. транс.: Ščučyn) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шчучынскага раёна. За 68 км на ўсход ад г. Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. Насельніцтва 15 475 чал. (2018)[1].
Горад
Шчучын
| ||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Упершыню згадваецца ў 1-й пал. 15 ст. у сувязі з заснаваннем троцкім ваяводай П. Лелюшам у паселішчы касцёла. Шчучын уваходзіў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Мястэчка належала Кучукам, Кішкам, Радзівілам, Давойнам, Лімонтам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна пацярпеў.
У 1718 г. ўладальнік Шчучына Ежы Юзафовіч-Хлябніцкі зaпpacіў манахаў каталіцкага Ордэна Піяраў, якія размясціліся пры парафіяльным касцёле і адчынілі школу. У 1726 г. сейм пацвердзіў заснаванне ў Шчучыне калегіума піяраў і ўсе фундацыі яму ад Юзафовіча-Хлябіцкага і яго дачкі Тэрэзы, якая пасля смерці бацькі апекавала калегіум. Пазней піяры aтpымaлі іншыя значныя ахвяраванні, у прыватнасці ад Пацаў, Сапегаў, Друцкіх-Любецкіх і інш. Шчучынскі калегіум адносіўся да Літоўскай правінцыі ордэна піяраў і лічыўся адным са значных. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі нават усходнія мовы. У 1755 калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Kypoўскі (філасофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцех Камароўскі (паэзія і красамоўства).
У 1761 г. Шчучын атрымаў герб. У 18 ст. мястэчкам валодалі Сцыпіёны, Друцкія-Любецкія. У 2-й пал. 18 ст. на паўночнай ускраіне Шчучына пабудаваны палац.
У 1773-75 гг. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла рэфармаванне сістэмы асветы. Шчучынская піярская навучальная ўстанова была рэарганізавана ў 3-класную падакругавую школу. У 1782-83 гг. школа налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 1785-86 гг. у школе выкладаў Станіслаў Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар 6aтанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.
З 1795 г. Шчучын у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні, з 1842 у Віленскай губерні.
У 1803 г. ў выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 1832 разам з іншымі навучальнымі ўстановамі піяраў школа ў Шчучыне была зачынена.
Сярод выхаванцаў Шчучынскай школы піяраў вядомыя Ігнат Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), Мацей Догель (гісторык-apxівіст, прававед), Казімір Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), Ануфрый Петрашкевіч (паэт), Юліян Корсак (паэт). У 1804-06 у Шчучыне Анёл Доўгірд (філосаф, логік, пcіxoлаг) выкладаў французскую мову і фізіку.
У Першую сусветную вайну ў жніўні 1915 года Шчучын занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года ў горадзе сфармавалася Шчучынская Самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтэнант Баляслаў Лісоўскі[3]. Самаабарона паспяхова знішчала бальшавіцкую актыўнасць у наваколлі Шчучына. Напачатку 1919 горад быў заняты бальшавікамі, але ў той жа год яго адбілі рэгулярныя польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 горад увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[4]. Летам 1920 горад занялі бальшавікі, але ўжо ў верасні яго адбілі польскія войскі. У выніку Рыжскай мірнай дамовы апынуўся ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
З 1921 Шчучын у складзе Польшчы, цэнтр гміны, з 1929 — цэнтр павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 г. Шчучын у складзе БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1962 г. горад. У 2018 г. тэрыторыя значна пашырана за кошт суседніх вёсак.
- Горад на старых здымках
НасельніцтваПравіць

- XIX стагоддзе: 1829 — 190 чал., у тым ліку 70 хрысціян і 120 іўдзеяў[5]; 1833 — 327 чал.[6]; 1860 — 570 чал.[7]; 1863 — 575 чал.; 1866 — 1 088 чал.[8][9]; 1897 — 1 742 чал.[9], у тым ліку 1 356 іўдзеяў
- XX стагоддзе: 1905 — 3 815 чал.; 1921 — 1 539 чал.[9]; 1940 — 3,5 тыс. чал.[10]; 1959 — 6,5 тыс. чал.[9]; 1970 — 10,3 тыс. чал.[9]; 1991 — 14,4 тыс. чал.[11]
- XXI стагоддзе: 2002 — 16,3 тыс. чал.; 2006 — 15,8 тыс. чал.; 2009 — 15 042 чал. (перапіс)[12]; 2016 — 15 538 чал.[13]; 2017 — 15 511 чал.[1]; 2018 — 15 475 чал.
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы машынабудавання — ААТ «Аўтапровад», прадпрыемствы сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудавання, харчовай прамысловасці, гандлю. Гасцініцы «Паўлінка», «Элен» і інш.
Адукацыя і культураПравіць
У Шчучыне працуюць дзяржаўная гімназія і 3 сярэднія школы, 6 дашкольных устаноў.
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры. У верасні 2015 г. у Шчучыне прайшоў ХХІІ Дзень беларускага пісьменства, які стаў нагодай для рамонту і абнаўлення шэрагу ўстаноў культуры, адкрыцця новай кнігарні. Быў урачыста адчынены для наведвальнікаў адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх [1]
Музей баявой славы (у будынку ПТВ № 198).
Мас-медыяПравіць
Выдаецца раённая газета «Дзянніца». Існуе шэраг сайтаў, прысвечаных гораду. У тым ліку і Instagram-акаўнт горада @shchuchin.
СлавутасцПравіць
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Ешыбот (XIX ст.)
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (XVIII ст., 1826—1829) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000714
- Палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000610
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (1863) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000715
- Помнікі: А. Пашкевіч (Цётцы)
Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя прагулкі над Нёманам»[14]. Працуе музейны пакой у будынку Палаца творчасці дзяцей і моладзі, музей народных рамёстваў у раённым цэнтры культуры, Народны музей баявой славы (у будынку сярэдняй школы № 1) і музей Вялікай Айчыннай вайны (у будынку Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя).
Страчаная спадчынаПравіць
- Сінагога (XVII/XVIII ст.)
- Краявіды Шчучына
Вядомыя асобыПравіць
- Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778—1846) — князь, расійскі і польскі дзяржаўны дзеяч, уладальнік Шчучына, фінансіст і прадпрымальнік, адзін з ініцыятараў будаўніцтва Аўгустоўскага канала.
- Ануфрый Петрашкевіч (1793—1863) — беларускі і польскі паэт
- Фелікс Іванавіч Стацкевіч (1879—1967) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
- Дзмітрый Агіцкі (1908—1994) — прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі
- Вітольд Ждановіч (1923—2008) — польскі вучоны-фізік, адзін з піянераў фотавальтаікі ў Польшчы, прафесар Вроцлаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
- Лідзія Арабей (1925—2005) — пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Даследчыца творчасці А.Пашкевіч (Цёткі). Жыла ў Шчучыне ў 1942—44 гадах.
- Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 1955) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997).
- Аляксандр Уладзіміровіч Глаз (нар. 1955) — беларускі вучоны, прафесар. Доктар ветэрынарных навук (2001).
- Аляксандр Фёдаравіч Макарчыкаў (нар. 1964) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (2009).
- Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. 1970) — беларускі гісторык, краязнаўца, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар звыш 200 навуковых і навукова-папулярных работ.
- Яўген Назарэвіч (нар. 1981) — беларускі спартсмен-гіравік, уладальнік звыш 10 рэкордаў Гінэса.
- Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 1967) — беларускі палітык.
- Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 1968) — беларускі палітык.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Шчучын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Szczuczyn // Шаблон:Крыніцы/Даведнік па Літве і Беларусі
- ↑ Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864.
- ↑ 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 Расціслаў Баравы, Уладзімір Мальцаў. Шчучын //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
- ↑ Щучин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Щучин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
ЛітаратураПравіць
- Данскіх, С. Наш Шчучын. — Гродна, 2001. — 207 с.
- Данскіх, С. Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі. — Баранавічы, 2007. — 251 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. – Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.
- Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864—865.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчучын