Юліян Корсак
Юліян Корсак (13 лютага 1806, Слонім — 30 жніўня 1855) — паэт i перакладчык. Сябар Адама Міцкевіча і Антонія Эдварда Адынца, з якімі вёў ліставанне.
Юліян Корсак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 лютага 1806 ці 1807 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1855 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Корсак[d] |
Маці | Караліна з Ордаў[d] |
Жонка | Юзэфа з Мацькевічаў[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Корсакаў герба «Ліс», сын Яна і Караліны з Ордаў[1].
Вучыўся ў Шчучынскай школе піяраў, Віленскім універсітэце (1823—1826). У 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў свой маёнтак Страла (цяпер Дзятлаўскі раён). Ажаніўся з Юзэфай Мацкевіч. Апошнія гады жыў у Навагрудку.
Творчасць
правіцьПісаў на польскай мове. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1830, 2-е выд. 1836) i «Новыя вершы» (т. 1—2, 1840), якія змяшчаюць у м.інш. і творы беларускай тэматыкі: «Да Немана», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А. Міцкевіча Ю. Корсак засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. Пераклаў на польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф. Шылера, Дж. Байрана, У. Шэкспіра. Некаторыя вершы Ю. Корсака («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку С. Манюшкам. У. Сыракомля прысвяціў Ю. Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).
Вёў перапіску з А. Э. Адынцом, І. Ходзькам і інш.
Бібліяграфія
правіць- Да Нёмана: верш // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Бел. польскамоўн. паэзія XIX ст.: (Зборнік) / Уклад., прадм. і камент. У. І. Мархеля. — Мн., 1998.
Зноскі
- ↑ Morawiecka Z. Korsak Julian // Polski Słownik Biograficzny. T. 14. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1969. S. 108—110.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юліян Корсак