Вядомыя асобы Шчучына
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Шчучына:
А правіць
- Дзмітрый Агіцкі (1908—1994) — прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі, пахаваны ў Шчучыне.
- Лідзія Арабей (1925—2005) — пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Даследчыца творчасці А. Пашкевіч (Цёткі). Жыла ў Шчучыне ў 1942—44 гадах.
Г правіць
- Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (1955—2021) — беларускі урач ветэрынарнай медыцыны.
- Мойшэ Глэмбоцкі (Бэн-Элізэр) (1882—1944) — яўрэйскі публіцыст, перакладчык, журналіст, нарадзіўся ў Шчучыне.
Д правіць
- Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. 1971) — беларускі навуковец, педагог, турызмолаг, кандыдат культуралогіі, дацэнт.
Ж правіць
- Вітольд Ждановіч (1923—2008) — польскі вучоны-фізік, адзін з піянераў фотавальтаікі ў Польшчы, прафесар Уроцлаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, нарадзіўся ў Шчучыне.
К правіць
- Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 1967) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
М правіць
- Аляксандр Фёдаравіч Макарчыкаў (нар. 1964) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (2009). Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 1968) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік.
Н правіць
- Яўген Назарэвіч (нар. 1981) — беларускі спартсмен-гіравік, уладальнік звыш 10 рэкордаў Гінэса. Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 1955) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна.
П правіць
- Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі (нар. 1978) — беларускі гісторык.
Р правіць
- Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1954) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).
С правіць
- Фелікс Іванавіч Стацкевіч (1879—1967) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
Х правіць
- Таццяна Анатольеўна Харытонава (нар. 1961) — расійская пісьменніца. Нарадзілася ў Шчучыне.
- Таццяна Іванаўна Хвайніцкая (нар. 1964) — беларуская мастачка.
Ц правіць
- Віталь Аляксеевіч Цыганкоў (нар. 1969) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН».
Ш правіць
- Кірыл Сяргеевіч Шакураў (нар. 1994) — беларускі футбаліст.