Мікалай Віктаравіч Нікалаеў

беларускі гісторык, філолаг, бібліёграф

Мікола Нікалаеў, поўнае імя Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна[1].

Мікалай Віктаравіч Нікалаеў
Дата нараджэння 21 лютага 1955(1955-02-21) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера гісторыя, філалогія і культуролаг[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1997)
Альма-матар

Мікола Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і членаў прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін са стваральнікаў і член Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ, спецыяльнасць «гісторыя, археалогія» (1977). Працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Навагрудка, Старой Ладагі. З 1978 года ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела.

У 1988 годзе ў Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысертацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 годзе — доктарскую дысертацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову працу Івана Грыгаровіча «Беларуская іерархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысвечанай пытанням традыцый кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытнай кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі[2].

Асноўныя публікацыі

правіць
  • Зброя Наваградка // ПГКБ. 1976. № 3. С. 9—10.
  • Меч X стагоддзя з Гродна // Древнерусское государство и славяне: Материалы симп., посвящ. 1500-летию Киева. — Минск, 1983. С. 81—82.
  • Грыгаровіч І. І. Беларуская іерархія. Мінск. 1992. С. 5-19. (Прадмова, падрыхтоўка выдання).
  • Палата кнігапісная. Мінск, 1993. [Манаграфія аб’ёмам 21 др.арк.].
  • Рэц.: Solanus. International Journal for Russian & East European bibliographic, library & publishing studies. New Series, Vol. 9. 1995. P. 82-86.
  • Партрэт у Гарадышчанскім касцёле // «ARCHE» — 2004. № 1.
  • Первые японские посольства в России в газетных публикациях 1862—1874 гг. СПб., 2005. (Разам з В. А. Зубоўскай, Токуакі Банай, Тамако Банай).
  • Мне 17 гадоў. Вечарам я запісваю, што сёньня бачыў і пра што думаў (Публікацыя мемуараў М. Баяровіча) // Arche Пачатак. 2006 № 9.
  • Выкарыстанне грэчаскіх шрыфтоў у друкарнях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях // The Orthodox Church in the Balkans and Poland. Connections and Common Tradition. Bialystok, 2007. S. 211—230.
  • Беларускі Пецярбург. СПб., 2009. — 535 с.
  • Гісторыя беларускай кнігі. Т.1. Мінск, 2009. — 425 с.
  • Najstarsze druki slowianskie i zachodnioeuropejskie w bibliotece zamku nieswieskiego do 1772 r. // Rocznik Biblioteki Narodowej. T. XLI. Warszawa, 2011. S. 31—43.
  • Кнігазбор роду Сапегаў = Книжное собрание рода Сапег [Электронны рэсурс] / НББ, РНБ, ЮНЕСКО. Мінск, 2011. 1 DVD-ROM (1,7 Гб.) — навуковая рэдакцыя, уступны артыкул.
  • Міша Сапега. Сапега звычайны. Пераклад вершаў і ўступны артыкул. СПб., 2010.
  • «Скорее в Томск!» или «почём в Сибири дули?»: книжное сопровождение эмиграции белорусов в XIX веке и диаспора XXI века // VII Юдинские чтения. Материалы международной научно-практической конференции. Красноярск, 2013. С. 138—152.
  • «Віцебск зьяўляецца бацькаўшчынай ня толькі выдатных маляроў…»: Шэдэўр кніжнага мастацтва — выданне «Віцебскія мастакі граверы» 1928 г. // Arche пачатак. 2014 № 3. C. 204—224.
  • Книжные дары из Великобритании в Императорскую Публичную библиотеку в Санкт-Петербурге//Санкт-Петербург-Великобритания. XVIII—XXI вв. / Комитет по внешним связям Санкт-Петербурга, Управление внешних связей Санкт-Петербургского Научного центра РАН. СПб., 2014. С. 490—501.
  • In memoriam Ігару Чаквіну // Чаквин И. В. Избранное. Теоритические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. Минск, 2014. С. 18—21.
  • Путеводитель по фондам Отдела редких книг Российской национальной библиотеки. СПб., 2015. — 139 с. Навуковая рэдакцыя.
  • Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі XVII стагоддзя. Даследванне і тэкст. СПб., 2015. — 124 с.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць