Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт

Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Wrocławska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Уроцлаве.

Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Wrocławska
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Wrocławska
Міжнародная назва Wrocław University of Science and Technology
Заснаваны 1910
Рэарганізаваны 1945
Тып політэхніка
Рэктар Аркадыюш Вуйс
Рэктар Цэзары Мадрыяс[d]
Студэнты 27 000
Краіна
Размяшчэнне Уроцлаў
Юрыдычны адрас наб. Выспяньскага 27,
50-370 г. Уроцлаў, Польшча
Сайт pwr.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1910 года, калі была створана Каралеўская вышэйшая тэхнічная школа ва Уроцлаве, у 1918 годзе пераназваная проста ў Вышэйшую тэхнічную школу. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў імператар Вільгельм ІІ. У той час пачалі вучобу 57 студэнтаў, і з гадамі гэта колькасць ўзрастала. У 1913 годзе вучэльня налічвала ўжо 238 навучэнцаў, а самая вялікая іх колькасць у міжваенны перыяд – 926 чалавек – была ў 1927 годзе.

1930-я гады прынеслі крызіс, які закрануў таксама універсітэты. Памяншалася колькасць навучэнцаў: у 1937 годзе іх было ўжо толькі 482 чалавекі. Да 1943 года ўніверсітэт функцыянаваў без асаблівых перашкод. Аднак у 1944 годзе Усходні фронт пачаў набліжацца да межаў Рэйха. У сярэдзіне студзеня 1945 года, пасля абвяшчэння горада крэпасцю, было прынята рашэнне аб эвакуацыі вучэльні.

Згодам у будынках вучэльні, з выкарыстаннем яе абсталявання і бібліятэк, быў створаны ў 1945 годзе польскі Вроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт. Значную ролю ў добраўпарадкаванні будынкаў і арганізацыі вучэльні мелі польскія навукоўцы са Львова. Навукоўцы і выпускнікі Львоўскай політэхнікі практычна будавалі яго з нуля. Асаблівую ролю ў гэтым працэсе меў рэктар Львоўскага політэхнічнага ўніверсітэта прафесар Эдуард Сухарда, а таксама прафесар Казімір Ідашэўскі.

Першая польская лекцыя ў Вроцлаўскім політэхнічным універсітэце, прачытаная прафесарам Казімірам Ідашэўскім, адбылася 15 лістапада 1945 года. Гэты дзень адзначаецца як свята ўніверсітэта, а таксама свята ўроцлаўскай навукі. Цягам некаторага перыяду вучэльня была адміністрацыйна звязаная з Уроцлаўскім універсітэтам.

У снежні 1981 года падчас ваеннага становішча ў Польшчы войскі сілай задушылі страйк ва ўніверсітэце.

Згодна з вэбаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, які паказвае ўдзел акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, ВНУ займае 5-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 964-е сярод усіх тыпаў ВНУ].

Факультэты

правіць
  • Архітэктуры
  • Воднага і сухапутнага будаўніцтва
  • Хіміі
  • Электронікі
  • Электрычны
  • Геаінжынерыі, геалогіі і горназдабываючай справы
  • Інжынерыі навакольнага асяроддзя
  • Інфарматыкі і ўпраўлення
  • Механіка-энергетычны
  • Механічны
  • Падставовых праблем тэхнікі
  • Электронікі мікрасістэм і фатонікі
  • Матэматыкі

Спасылкі

правіць
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.