Судабоўкамікрараён[1] у складзе горада Жодзіна, Мінскай вобласці. Да 1964 г. вёска[2] ў Жодзінскім сельсавеце Смалявіцкага раёну.

Назва правіць

Назва вёскі (і пазнейшага мікрараёна) ад назвы рэчкі Судабоўкі, што выцякала з балота вакол возера Судабле і цекла ў бярэзінскую раку Плісу. Вёска Судабоўка знаходзілася ля ўтоку аднайменнай рэчкі ў Плісу.

Водная назва Судабоўка балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"[3]. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[4].

Судабоўка
 
Судабоўка вылучана чырвоным колерам
Краіна   Беларусь
Горад Жодзіна
Ранейшы статус вёска
Год уключэння ў межы горада 1964

Вядомыя асобы правіць

  • Іван Семашка (нар.3 сакавіка 1914 г. , пам. у 1998 г.) — ветэран Вялікай Айчынай Вайны.[5]

Зноскі правіць

  1. ...планировки микрорайона «Судобовка» в г. Жодино. Архівавана 28 жніўня 2022.
  2. ...Але ўжо ў 1964 годзе Навуковы ўвайшоў у гарадскую мяжу. Тады ж да горада былі далучаны вёскі Судабоўка, Дымкаўка, Прыбор'е.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 318-319.
  4. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.
  5. https://zhkm.by/news/2021/2021_04_28_akcia_narodnaia_letopis_ivan_semashko.html