Пліса (прыток Бярэзіны)
Пліса́ — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Пліса | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 64 км |
Басейн | 625 км² |
Расход вады | 4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Каля в. Слабада Смалявіцкага раёна |
• Каардынаты | 54°00′08″ пн. ш. 27°53′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | паўднёвая мяжа Барысава |
• Каардынаты | 54°11′45″ пн. ш. 28°34′55″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Бярэзіна|Бярэзіна]] |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Барысаўскі раён, Смалявіцкі раён |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі – 64 км. Плошча вадазбору – 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці – 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні – 0,7 ‰.
НазваПравіць
Назва Пліса балцкага паходжання.
Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[1]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[2].
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).
Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Исса/Иса, Лисса/Лиса, Ус(с)а, Эсса, Дрисса, Плис(с)а, Несса, Труса, Таса, Ресса/Реса, Высса/Выса, Васса (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[3].
З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- "блішчэць", Іса ад *eis-/*is- "імкнуцца"[4]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).
Асноўныя прытокіПравіць
Справа: Чарніца
На рацэПравіць
Вадасховішчы: Смалявіцкае, Жодзінскае
АгульнаеПравіць
Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне былой вёскі Юшкевічы Барысаўскага раёна (цяпер – г. Барысаў). Найвышэйшы ўзровень разводдзя – ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем – 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.
Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна – звілістая, на астатнім працягу – прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй горада Смалявічы – да 2 км, паміж Жодзіна і вёскай Яловіца – невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні – стромкія і абрывістыя. Пойма ад вёскі Трубянок Смалявіцкага раёна да вусця – двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.
Рэчышча ад вытоку да вёскі Яловіца – каналізаванае, на астатнім працягу – звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.
У басейне ракі знаходзіцца вялікае возера Судабле.
КрыніцыПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
- ↑ Топоров В.Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988–1996. Москва, 1997. С. 281-282.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55-57.