Смалявіцкае вадасховішча
Смаляві́цкае вадасховішча — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Пліса за 2 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смалявічы.
Смалявіцкае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 54°02′19,78″ пн. ш. 28°03′48,56″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Смалявіцкі раён |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 1 км |
Плошча | 0,95 км² |
Аб'ём | 0,0024 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,2 км |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,55 м |
Год напаўнення | 1978 |
Вадасховішча створана ў 1978 годзе. Напаўняецца вадой з ракі Пліса пры дапамозе помпавай станцыі.
Плошча паверхні вадасховішча 0,95 км², даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя 2,55 м. Аб'ём вады 2,38 млн м³. Ваганні ўзроўню вады складаюць 0,3—0,6 м. Даўжыня берагавой лініі з улікам даўжыні агараджальнай дамбы складае 4,2 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 18,36 млн м³.
Літаратура Правіць
- Смалявіцкае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ляўковіч В. Я. Смалявіцкае вадасховішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 548. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 19. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)