Жодзінскае вадасховішча

Жодзінскаевадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, у паўднёвай частцы горада Жодзіна. Створана ў 1959 годзе на рацэ Пліса пры будаўніцтве Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ).

Жодзінскае
Жодзінскае вадасховішча з Жодзінскай ЦЭЦ
Каардынаты: 54°05′25,50″ пн. ш. 28°20′26″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Смалявіцкі раён, Жодзіна
Вышыня над узроўнем мора 163,6 м
Даўжыня 3,5 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 1,08 км²
Аб'ём 0,0018 км³
Найбольшая глыбіня 3 м
Плошча вадазбору 465 км²
Упадаюць Пліса
Выцякаюць Пліса
Год напаўнення 1959
Жодзінскае (Беларусь)
Жодзінскае
Жодзінскае
Жодзінскае (Мінская вобласць)
Жодзінскае
Жодзінскае

Плошча вадасховішча 1,08 км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 3 м. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,2—0,4 м. Аб’ём вады 1,8 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 98,2 млн м³. Плошча вадазбору 465 км². Берагавая лінія звілістая. Берагі ўмерана стромкія. На вадасховішчы маюцца астравы. Дно выслана ілам.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Смалявіцкай ДРЭС, у рэкрэацыйных мэтах і рыбагадоўлі.

Спасылкі правіць