Іса (рака)
І́са — рака ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Шчары (басейн Нёмана).
Іса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Плошча басейна | 554 км² |
Басейн | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Басейн рэк | Атлантычны акіян |
Расход вады | 3,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Серабрышча |
· Каардынаты | 53°16′01″ пн. ш. 25°37′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
· Месцазнаходжанне | у межах Слоніма |
· Каардынаты | 53°06′25″ пн. ш. 25°19′48″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць |
Раён | Баранавіцкі раён, Слонімскі раён |
Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёна, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Працякае праз возера Альбярцінскае[1].
Асноўныя прытокі — Пляхоўка, Рудня і Іска. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Звераўшчына (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічы да вёскі Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку «Іса».
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 76.
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.