Эса (рака)

рака ў Беларусі

Эса — рака ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці, Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.

Эса
Характарыстыка
Даўжыня 84 км
Басейн 1 040 км²
Расход вады 7,28 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°26′33″ пн. ш. 29°03′44″ у. д.HGЯO
Вусце Лепельскае возера
 • Каардынаты 54°53′20″ пн. ш. 28°40′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лепельскае → Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Віцебская вобласць
Раёны Крупскі раён, Чашніцкі раён, Лепельскі раён
physical
Эса (рака)
Эса (рака)
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва Эса балцкага паходжання.

Сваёй структурай назва Эса блізкая да балцкіх назваў Іса, Уса. Іх адносяць да групы балцкіх гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа, Уса (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[1].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[2]. Балцкае паходжанне гідроніма таксама вызначаецца, калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-), Пліса — пруск. Plissinges (Plis-, -ing-).

Водаапісанне правіць

Даўжыня складае 84 км. Плошча — вадазбору 1040 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,4 .

Эса ўпадае ў возера Лепельскае. Ад вёскі Забаенне на правым беразе пачынаюцца хваёвыя лясы, якія прасціраюцца па абодвух берагах ракі больш чым на 5 км.

За дарогай Лепель — Красналукі рэчышча роўнае, ператворанае ў канал.

На працягу стагоддзяў Эса была адным са звенняў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела.

Асноўныя прытокі: Гнілка, Байна, Свядзіца, Бярэшча, Дзяражынка.

У басейне Эсы азёры Бярэшча, Плоч, Аношкаўскае, Луконец, Окана, Задняе, Доўгае, Поўсвіж, Святое і інш.

Заўвагі правіць

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55-57.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 227, 374. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — 382 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка школьніка).
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 22-28.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 475. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 35. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)