Бярэшча (возера)
Бярэ́шча — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэшча (выцякае з возера), сярод ляснога масіву, за 12 км на паўднёвы захад ад Лепеля, каля вёскі Чарніца.
Бярэшча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152,1 м |
Даўжыня | 2,8 км |
Шырыня | 1,8 км |
Плошча | 4,08 км² |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 127 км² |
Упадаюць | рака Кеста, Бярэзінскі канал |
Выцякаюць | рака Бярэшча |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 4,08 км². Даўжыня 2,8 км. Найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя 0,9 м. Плошча вадазбору 127 км².
Катлавіна возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае. У возера ўпадае рака Кеста, выцякае рака Бярэшча, праз Бярэзінскі канал Бярэзінскай воднай сістэмы злучана з возерам Плаўна. Адзначалася гнездаванне лебедзя-шыпуна — рэдкага віду птушкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, язь, гусцяра, акунь, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Каля паўднёва-ўсходняй ускраіны возера праходзіць аўтамабільная дарога М3.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)