Доўгае (возера, басейн Эсы)
До́ўгае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Эса. Знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад горада Лепель.
Доўгае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152,6 м |
Даўжыня | 2,5 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,69 км² |
Аб’ём | 0,00217 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,7 км |
Найбольшая глыбіня | 6,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,27 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 7,8 км² |
Упадаюць | 3 ручая |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,69 км², даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Плошча вадазбору 7,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 4 да 10 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Дно плоскае, высланае сапрапелем і гліністым глеем (у найбольш глыбокім месце). Берагі і зона мелкаводдзя пясчаныя.
Возера Доўгае эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі. Выцякаючым ручаём Доўгае злучана з возерам Задняе. Зарастае да глыбіні 2,3 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу да 10 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб.
На ўсходнім беразе возера знаходзіцца вёска Дворышча.
Літаратура
правіць- Макрыцкі А. М. Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- До́ўгае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 150. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)