Налібаўка

рака ў Беларусі

Налі́баўка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Крамушаўка (басейн Нёмана). Даўжыня 18 км[1]. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Жданавічы, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша пераважна сярод лесу, упадае ў Крамушаўку ва ўрочышчы Кухнішча за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пудзіна.

Налібаўка
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 39 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°39′31,95″ пн. ш. 25°48′10″ у. д.HGЯO
Вусце Крамушаўка
 • Каардынаты 53°44′55,35″ пн. ш. 25°35′03″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 6,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Крамушаўка → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Навагрудскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, меркаваная адпачатная форма назвы — *Наліба.

У аснове балцкі гідранімічны корань Nal-. Ад яго назва літоўскага возера Nalija, балота Nal-raistis, балцкая назва з-пад Ноўгарада *Nolia / Nolė. Далей да індаеўрапейскага *(s)na- «цячы», пашыранага пашыральнікам -l-[2].

Корань Nal- пашыраны пашыральнікам -b-, які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[3].

Заўвагі правіць

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 223.
  3. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 92.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.