Гарады Мінскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:
- Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь;
- гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай;
- гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Мінскай вобласціПравіць
Гарады з насельніцтвам:
— 1 000 000 і больш | — ад 20 000 да 49 999 | ||||
— ад 100 000 да 199 999 | — ад 10 000 да 19 999 | ||||
— ад 50 000 да 99 999 | — 9 999 і менш |
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароўПравіць
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Мінскай вобласці Беларусі налічвалася 25 гарадоў (разам з Мінскам, які адміністрацыйна ў вобласць не ўваходзіць), сярод якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання (Мінск), 1 — абласнога і 23 — раённага[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
1 000 000 і больш | 1 | 4,00 % | 1 836 808 | 71,73 % |
ад 100 000 да 199 999 | 2 | 8,00 % | 249 678 | 9,75 % |
ад 50 000 да 99 999 | 3 | 12,00 % | 217 450 | 8,49 % |
ад 20 000 да 49 999 | 3 | 12,00 % | 73 446 | 2,87 % |
ад 10 000 да 19 999 | 12 | 48,00 % | 147 899 | 5,78 % |
9 999 і менш | 4 | 16,00 % | 35 362 | 1,38 % |
Сума | 25 | 100,00 % | 2 560 643 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая[3].
Спіс гарадоў Мінскай вобласціПравіць
Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацініцай | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) | Змена (2017 да 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Мінск | Minsk | Мінск (рэспубліканскага падпарадкавання) | горад1 836 808 | 1 974 819 | +7,51 % | |
2 | Барысаў | Barysaŭ | Барысаўскі | 147 381 | 143 287 | −2,78 % | |
3 | Салігорск | Salihorsk | Салігорскі | 102 297 | 106 839 | +4,44 % | |
4 | Маладзечна | Maladziečna | Маладзечанскі | 94 282 | 95 233 | +1,01 % | |
5 | Жодзіна | Žodzina | Жодзіна | горад61 724 | 64 303 | +4,18 % | |
6 | Слуцк | Sluck | Слуцкі | 61 444 | 62 147 | +1,14 % | |
7 | Дзяржынск | Dziaržynsk | Дзяржынскі | 25 164 | 27 441 | +9,05 % | |
8 | Вілейка | Viliejka | Вілейскі | 26 836 | 26 751 | −0,32 % | |
9 | Мар’іна Горка | Marjina Horka | Пухавіцкі | 21 446 | 21 303 | −0,67 % | |
10 | Стоўбцы | Stoŭbcy | Стаўбцоўскі | 15 367 | 16 858 | +9,70 % | |
11 | Смалявічы | Smaliavičy | Смалявіцкі | 15 092 | 16 643 | +10,28 % | |
12 | Фаніпаль | Fanipaĺ | Дзяржынскі | 12 718 | 15 922 | +25,19 % | |
13 | Нясвіж | Niasviž | Нясвіжскі | 14 033 | 15 557 | +10,86 % | |
14 | Заслаўе | Zaslaŭje | Мінскі | 14 202 | 15 419 | +8,57 % | |
15 | Лагойск | Lahojsk | Лагойскі | 10 706 | 12 950 | +20,96 % | |
16 | Беразіно | Bierazino | Бярэзінскі | 12 020 | 11 698 | −2,68 % | |
17 | Клецк | Klieck | Клецкі | 10 761 | 11 348 | +5,45 % | |
18 | Любань | Liubań | Любанскі | 11 256 | 10 973 | −2,51 % | |
19 | Старыя Дарогі | Staryja Darohi | Старадарожскі | 11 036 | 10 468 | −5,15 % | |
20 | Валожын | Valožyn | Валожынскі | 10 558 | 10 276 | −2,67 % | |
21 | Узда | Uzda | Уздзенскі | 9 684 | 10 090 | +4,19 % | |
22 | Чэрвень | Červień | Чэрвеньскі | 10 150 | 9 656 | −4,87 % | |
23 | Капыль | Kapyĺ | Капыльскі | 9 938 | 9 526 | −4,15 % | |
24 | Крупкі | Krupki | Крупскі | 8 675 | 8 680 | +0,06 % | |
25 | Мядзел | Miadziel | Мядзельскі | 7 065 | 6 949 | −1,64 % |
ГалерэяПравіць
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2016.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Архівавана 30 чэрвеня 2016. (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)