Адкрыць галоўнае меню
Горад
Мар’іна Горка
Marjina Horka. manor of Makov.jpg
Сядзіба Макавых (будынак другой паловы XIX ст.)
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
21 303 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222810, 222811, 222827
Паштовыя індэксы
222810, 222811, 222827
Аўтамабільны код
5
Мар’іна Горка на карце Беларусі ±
Мар’іна Горка (Беларусь)
Мар’іна Горка
Мар’іна Горка (Мінская вобласць)
Мар’іна Горка

Ма́р’іна Го́рка[2] (трансліт.: Marjina Horka) — горад у Беларусі на рацэ Цітаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 21 303 чал. (2017)[1].

Месціцца за 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Чэрвень, Узду.

НазваПравіць

У тапоніме «Мар’іна Горка» спалучаецца паняцце «Горка» (невялікая гара) і азначэнне «Мар’іна», якое паходзіць ад асабістага імя[3]. Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. Адзінай афіцыйнай пазіцыі наконт назвы ў наш час няма. Паводле першага падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім павесілася дачка памешчыка Мар’я (яе бацька дазнаўся, што дзяўчына пакахала простага хлопца, і разлучыў іх). Згодна з іншай легендай, паселішча назвалі «Мар’інай Горкай» ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці[4]. Таксама існуе паданне, што назва паселішча ўтварылася ад паганскай традыцыі, бо некалі тут было капішча, дзе язычнікі маліліся сваёй багіні Мары[5].

ГісторыяПравіць

 
Пачатковая школа ў 1915 г., знаходзілася на месцы цяперашняга кінатэатра «Кастрычнік»
 
Ліпень 1943 г.

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Упершыню Мар’іна Горка згадваецца ў XVI ст. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ў валоданні Радзівілаў, Бужынскіх, Ратынскіх, Крупскіх і іншых.

28 траўня 1760 года права валодання Мар’інай Горкай падаравана Навасёлкаўскай царкве.

У складзе Расійскай імперыіПравіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мар’іна Горка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1812 годзе згадваецца, калі царкву ў Мар’інай Горцы спалілі напалеонаўскія салдаты.

Баніфацый Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а самога выслалі ў Сібір. За верную службу «царю и отечеству» Мар’іну Горку перадалі царскаму чыноўніку Макаву. Будаванне Лібава-Роменскай чыгункі (1873) паспрыяла развіццю паселішча. 30 жніўня 1880 тут адкрылася сельскагаспадарчая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 24 двары.

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мар’іна Горка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла у склад Савецкай Беларусі. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

17 чэрвеня 1924 Мар’іна Горка стала цэнтрам Пухавіцкага раёна БССР. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У часе акупацыі, улетку 1941 года было створана гета, у якое, паводле ўспамінаў сведак, трапіла каля 80 чалавек[6].

22 ліпеня 1955 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Мар’іна Горка атрымала статус горада. У студзені 1963 года ў горадзе размешчаная 5-я брыгада спецпрызначэння.

У 2017 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Кавалёва і Сенажаткі[7].

НасельніцтваПравіць

 

ДэмаграфіяПравіць

  • XIX стагоддзе: 1897—108 чал. (57 муж. і 51 жан.)[8]
  • XX стагоддзе: пач. XX ст. — 26 двароў, 194 жыхароў; 1917 — 67 двароў, 334 жыхары, з якіх 224 яўрэі; 1939 — 6,5 тыс. чал.; 1959 — 9,3 тыс. чал.; 1970 — 11,3 тыс. чал.; 1972 — 11,8 тыс. чал.[9]; 1989 — 18,9 тыс. чал.; 1991 — 20,1 тыс. чал.[10]; 1997 — 23 214 чал.[11]; 1999 — 23,9 тыс. чал.;
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2002 — 22,2 тыс. чал.; 2006 — 22,9 тыс. чал.; 2007 — 22,8 тыс. чал.; 2009 — 21 446 чал. (перапіс)[12]; 2015 — 21 384 тыс. чал.[13]; 2016 — 21 280 чал.[14]; 2017 — 21 303 чал.[1]

ГабрэіПравіць

У 1917 годзе у г. Мар’іна Горка жыло 224 габрэяў, у 1939 г. 786 габрэяў. Пасля акупацыі часткамі вермахта летам 1941 года было створана гета. У верасне 1941 года габрэі г. Мар’іна Горка (1260 чал.) былі расстраляныя. Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць габрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск. У 1966 годзе на месцы расстрэлу пастаўлены абеліск.

МедыцынаПравіць

 
Паліклініка № 1

У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў, дзе працавала 6 лекараў. У 1958 годзе была перайменавана ў Пухавіцкую раённую бальніцу.

Дзейнічаюць 2 паліклінікі. Паліклініка № 1 месціцца ў мікрараёне Новая Зара. Пабудавана фінскімі будаўнікамі, напачатку 1993 года [15]. Дзейнічае «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр „Вікторыя“».

РэлігіяПравіць

 
Касцёл Святога Антонія Падуанскага

ЭканомікаПравіць

Прамысловая вытворчасцьПравіць

 
Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў

У горадзе дзейнічаюць наступныя прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці:

  • ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод»;
  • ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў»;
  • ААТ «Пухавічынафтапрадукт»;
  • ААТ «Машхарчпрад»;
  • ААТ «Пухавіцкі харчкамбінат»;
  • ААТ «Пухавічы-лён»;
  • РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»;
  • КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»;
  • ТАА «Мароз Прадукт»;
  • «Пухавіцкі малочны завод».

ТранспартПравіць

 
Чыгуначная станцыя

Грамадскі транспартПравіць

Гарадскі і прыгарадны транспарт уключае аўтобусы і маршрутныя таксі. Асноўнымі транспартнымі вузламі з’яўляюцца пляц перад чыгуначным вакзалам і размешчаны непадалёк аўтавакзал.

ЧыгуначныПравіць

Праз горад праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, станцыя Пухавічы.

АўтамабільныПравіць

Культура і адукацыяПравіць

У горадзе штогод ладзіцца рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара Ігара Лучанка.

Дзейнічае палац культуры, гарадская бібліятэка (адкрытая ў 1993 годзе), Пухавіцкая сельская бібліятэка (адкрытая ў 1949 годзе), Пухавіцкая раённая дзіцячая бібліятэка. У горадзе месціцца вёска дзяцей-сірот ГА «Беларускі фонд SOS-Дзіцячая вёска».

У горадзе дзейнічаюць наступныя ўстановы адукацыі: Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка, Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа, Сярэдняя школа № 2, Сярэдняя школа № 3, Сярэдняя школа № 4, Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (адкрытая ў 1959 годзе), 6 дашкольных устаноў, Мар’інагорская гімназія, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак», Пухавіцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

СпортПравіць

У горадзе базуецца футбольная каманда Вікторыя, якая гуляе на гарадскім стадыёне. Таксама ў горадзе ёсць стадыён «Зорка».

СМІПравіць

У горадзе з 1930 года выдаецца раённая газета «Пухавіцкія навіны».

Турыстычная інфармацыяПравіць

У горадзе дзейнічае гарадская гасцініца[17].

СлавутасціПравіць

  • Сядзібна-паркавы комплекс Макавых (1876)
  • Рэшткі вадзянога млына на рацэ Цітаўка
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады)
  • Самаходная артылерыйская устаноўка СУ-100 (помнік быў усталяваны ў 1973 годзе)
  • Абеліск савецкім жаўнерам. Усталяваны ў 1970 г. абеліск ушанавання памяці жаўнераў, партызан і падпольшчыкаў Пухаўшчыны
  • Танк ІС-3. Танк быў усталяваны на пастамент у 1982 годзе ў ваенным гарадку Мар’інай Горкі ў памяць аб загінулых жаўнерах пры вызваленні горада
  • Мемарыяльная дошка ў памяць пра загінулых у Афганістане ураджэнцаў Пухаўшчыны
  • 122-мм гармата-гаўбіца. Усталявана ў 1968 годзе ў гонар салдат 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-маёра Панова, якія вызвалялі Мар’іну Горку ў ліпені 1944 года[18]
  • Помнік Л. Гайдучонак
  • Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі
  • Помнік В. Ф. Токараву
  • Дом дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок
  • Валун з памятнай дошкай

Страчаная спадчынаПравіць

  • Царква Нараджэння Божай Маці (1874)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
  • Воданапорная вежа (Шухаўская вежа). Пабудавана ў 1930—1931 гадах. Падчас вайны была разбурана. Была адноўлена ​​і запушчана ў 1946 годзе. З 2005 года вежа стаяла без вады, а ў 2013 г. была дэмантавана [19]

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 79.
  4. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  5. Галіна Калевіч. Мар'іна Горка. Духоўнае Адраджэнне // «Ave Maria» № 1—2 (166—167), 2009.
  6. http://www.gorka.by/?p=43271
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области (руск.) 
  8. Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раена (паводле перапісу 1897 г.) // Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 11. Спр. 1306
  9. Марьина Горка // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. Марьина Горка // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. Мар'іна Горка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 74.
  12. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. http://www.gorka.by/?p=41385
  16. https://kartoteka.by/unp-600306269
  17. Марьина Горка // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  18. http://wikimapia.org/34914763/ru/122-%D0%BC%D0%BC-%D0%BF%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B0-%D0%B3%D0%B0%D1%83%D0%B1%D0%B8%D1%86%D0%B0
  19. http://pravdinsky.info/chto-budet-v-marinoj-gorke-na-meste-shuxovskoj-bashni/

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць