Футза́л — камандная спартыўная гульня ў зале, у якой прымаюць удзел дзве каманды па 5 гульцоў, адзін з якіх варатар. Кожнай камандзе дазваляецца выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць замен. У адрозненне ад некаторых іншых відаў Indoor soccer (футбол на траве або шоубол, як яго называюць у Лацінскай Амерыцы), гульня праходзіць на пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём, пазначаным лініямі; шчыткі або борцікі не выкарыстоўваюцца. У футзале выкарыстоўваюць меншы па памерах мяч, з меншым адскокам, чым звычайны футбольны мяч. Правілы ствараюць акцэнт на імправізацыі, крэатыўнасці і тэхніцы, а таксама кантролі мяча і перадачах у абмежаванай прасторы. Назва гульні паходзіць ад партугальскага futebol de salão і іспанскага fútbol sala. Па правілах футзал нагадвае футбол, хоць існуюць некаторыя істотныя адрозненні. У Беларусі і некаторых іншых краінах часта выкарыстоўваюць тэрмін «міні-футбол».

Гісторыя

правіць

Футзал пачаў сваё развіццё ў Мантэвідэа, Уругвай, у 1930-х, калі Хуан Карлас Серыяні стварыў правілы для новай версіі футбола. У Бразіліі гэтая версія футбола актыўна развівалася на вуліцах сталіцы Сан-Паўлу. Неўзабаве гэты від спорту пачаў распаўсюджвацца па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, а яго папулярнасць прывяла да з’яўлення кіруючага органа пад назвай Міжнародная федэрацыя футзала (FIFUSA — Federación Internacional de Fútbol de Salón). Першы чэмпіянат свету пад эгідай FIFUSA быў праведзены ў Сан-Паўлу ў 1972 годзе, чэмпіёнамі сталі гаспадары турніру, каманда Бразіліі. Яшчэ большая колькасць краін прыняла ўдзел у другім чэмпіянаце свету ў Мадрыдзе ў 1985 годзе.

Неўзабаве, ФІФА пачала праводзіць свае ўласныя спаборніцтвы па футзале і прызначаць свае ўласныя правілы гульні. Паводле новых правіл ФІФА, быў палепшаны тэхнічны бок гульні для гульцоў і гледачоў. Суддзя на лініі быў заменены памочнікам суддзі, і была дазволена неабмежаваная колькасць замен. Быў уведзены чацвёрты памер футбольнага мяча, вага якога была павялічана для таго, каб паменшыць адскок на 30 % у параўнанні са звычайным мячом, што дазволіла паскорыць гульню і забіваць галы галавой.

Адносіны ФІФА з членамі сваёй арганізацыі дазволілі большай колькасці краін даведацца пра міні-футбол. Упершыню ФІФА правяла свой уласны Чэмпіянат свету па футболе ў зачыненых памяшканнях у 1989 годзе ў Ротэрдаме, Нідэрланды. У 1992 годзе быў праведзены Чэмпіянат свету па міні-футболе пад эгідай ФІФА ў Ганконгу, а з 1996 года такія спаборніцтвы сталі называцца спаборніцтвы Чэмпіяната свету па футзале. Іспанія паклала канец дамінаванню Бразіліі ў гэтых спаборніцтвах, стаўшы чэмпіёнам два разы падрад у 2000 і 2004 годзе. На апошнім Чэмпіянаце свету па футзале ў Рыа-дэ-Жанэйра чэмпіёнамі зноў сталі бразільцы.

У 2002 годзе члены Панамерыканскай федэрацыі па футзале (PANAFUTSAL — The Pan-American Futsal Confederation) сфарміравалі Сусветную асацыяцыю футзала (AMF — World Futsal Association), міжнародны рэгулюючы орган, незалежны ад ФІФА. ФІФА і AMF працягваюць вызначаць уласныя правілы гульні.

Футзал пад эгідай AMF мае агульныя карані з футзалам пад эгідай ФІФА. Падзел на два розныя віды спорту адбыўся ў 1980-я гады, калі ФІФА паспрабавала атрымаць кантроль над футболам у залах і ў яе паўсталі істотныя рознагалоссі з PANAFUTSAL і FIFUSA. ФІФА забараніла ўжыванне слова «футбол» для наймення футбола ў зале ў версіі PANAFUTSAL і FIFUSA. Таму на кангрэсе FIFUSA ў 1985 годзе ў Мадрыдзе было прынята рашэнне ўжываць слова «futsal» ("футзал). Неўзабаве ФІФА таксама пачала выкарыстоўваць дадзенае слова. Прадстаўнікі FIFUSA і краін-членаў PANAFUTSAL неаднаразова сустракаліся з прадстаўнікамі ФІФА, але дасягнуць дамоўленасці па гэтай справе ім не ўдалося.

Правілы

правіць

Як міжнародныя кіруючыя органы, ФІФА і AMF нясуць адказнасць за падтрымку і прамульгацыю афіцыйных правілаў сваіх уласных варыянтаў футзала. Падобна футболу, футзал мае свае правілы, якія вызначаюць усе аспекты гульні, уключаючы магчымасць змен з улікам мясцовых матчаў і чэмпіянатаў. Правілы гульні па футзале ўключаюць 17 пунктаў.

Гульцы, экіпіроўка і судзейства

правіць

Кожная каманда складаецца з 5 гульцоў, адзін з якіх з’яўляецца брамнік. Максімальная колькасць запасных гульцоў сем з неабмежаванай колькасцю замен падчас гульні. Замены могуць адбывацца нават тады, калі мяч знаходзіцца ў гульні. Калі ў камандзе менш, чым тры футбаліста матч адмяняецца.

Футбольная форма ўяляе сабой : футболку з рукавамі, шорты, гетры, шчыткі, вырабленыя з гумы або пластыка, і абутак на гумовай падэшве. Брамнік можа насіць спартыўныя штаны, яго форма павінна быць іншага колеру, каб адрозніць яго ад іншых гульцоў сваёй каманды і суддзі. Насіць ювелірныя вырабы падчас гульні забараняецца, як і іншыя прадметы, якія могуць прадстаўляць небяспеку іншым гульцам.

Матч праводзіцца суддзёй, які сочыць за выкананнем правілаў гульні, і толькі галоўны суддзя мае права перапыніць матч у выпадку перашкод правядзенню матчу. Галоўнаму суддзі дапамагае яго памочнік. Рашэнні, якія прымаюць суддзі, з’яўляюцца канчатковымі і могуць быць зменены толькі ў тым выпадку, калі суддзі лічаць гэта неабходным, да таго часу як гульня яшчэ не аднавілася. Акрамя іх ёсць яшчэ трэці суддзя і суддзя-хранаметрыст, які вядзе ўлік парушэнняў у матчы. У выпадку прычынення траўмы суддзі або яго памочніку, трэці арбітр можа замяніць памочніка суддзі.

Пляцоўка вырабляецца з дрэва або пластыка, могуць быць выкарыстаны любыя роўныя, гладкія, не абразіўныя матэрыялы. Даўжыня пляцоўкі падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў вар’іруецца ў дыяпазоне 38-42 м, шырыня 18-25 м. Падчас правядзення іншых матчаў яна можа складаць 25-42 м у даўжыню і 15-25 м у шырыню. Вышыня столі павінна быць не менш за 4 м. Вароты прамавугольнай формы размяшчаюцца па цэнтру кожнай лініі брамы. Адлегласць паміж унутранымі бакамі стоек брамы павінна быць 3 м адна ад другой, а ніжняя частка перакладзіны брамы павінна быць на вышыні 2.2.м над паверхняй пляцоўкі. Сетка, вырабленая з канопляў, джуту або нейлону, мацуецца да задняй часткі перакладзіны і стоек брамы. Ніжняя частка сеткі прымацоўваецца да закругленай трубы ці іншых прыстасаванняў, якія падыходзяць для мацавання. Таўшчыня брамы ў верхняй частцы 80 см і 1 м у ніжняй.

Перад кожнымі варотамі знаходзіцца штрафная пляцоўка. Лінія, якая пазначае край штрафной пляцоўкі, называецца лінія штрафной пляцоўкі. У раёне штрафной пляцоўцы брамніку дазваляецца дакранацца рукамі да мяча. Знак, для таго каб прабіваць пенальці размяшчаецца за 6 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Іншы знак для прабівання штрафнога ўдару размяшчаецца за 10 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Пенальці з адлегласці 6 м прызначаецца ў выпадку парушэння правіл у зоне штрафной. Пенальці прызначаецца з адлегласці 10 м у выпадку, калі футбалісты адной каманды парушылі правілы 6 разоў. Свабодны ўдар выконваецца з другой штрафной адзнакі, размешчанай на адлегласці 10 м ад лініі брамы.

Працягласць гульні

правіць

Стандартны матч складаецца з двух аднолькавых таймаў, якія працягваюцца па 20 мінут кожны. Працягласць кожнага тайма можа быць павялічана, каб даць магчымасць выканаць пенальці або штрафны ўдар супраць той каманды, гульцы якой здзейснілі больш за 5 парушэнняў правілаў. Перапынак паміж двума таймамі не можа перавышаць 15 мінут.

Падчас некаторых матчаў, калі гульня не можа скончыцца нічыёй, пераможца вызначаецца трыма спосабамі: мяч, забіты ў гасцях, дадатковы тайм і выкананне пенальці. Мяч, забіты ў гасцях, азначае, што калі каманды згулялі ўнічыю дома і на выездзе, гол, забіты ў гасцевым матчы лічыцца за два. Дадатковы час складаецца з двух таймаў працягласцю 5мінут. Калі пераможца не вызначыцца ў дадатковы час, прабіваюцца 5 пенальці футбалістамі кожнай каманды; каманда, якая забіла больш, становіцца пераможцам. Калі пасля выканання 5 пенальці пераможца не выяўлены, кожная каманда працягвае выконваць па адным пенальці да тых часоў, пакуль адна з каманд не заб’е больш, чым іншая. У адрозненне ад дадатковага часу, галы, забітыя ў серыі пенальці, не залічваюцца да мячоў, забітых на працягу ўсяго матча.

Пачатак і аднаўленне гульні

правіць

У пачатку матчу падкінутая ўверх манета вызначае, хто пачне гульню. Увод мяча ў гульню з цэнтра поля сігналізуе аб пачатку матчу, а таксама выкарыстоўваецца для пачатку другога тайма і кожнага дадатковага перыяду. Гэтую працэдуру выконваюць кожны раз пасля забітага мяча, калі іншая каманда пачынае гульню з цэнтра поля. Пасля часовага спынення гульні па любой прычыне, не прадугледжанай Правіламі гульні, суддзя ўводзіць мяч у гульню ў тым месцы, дзе гульня была спынена пры ўмове, што да спынення мяч нахадзіўся ў гульні і не перасёк бакавую лінію пляцоўкі або лінію варот. Калі мяч сыходзіць за лінію варот або бакавую лінію, трапляе ў столь ці гульня была спынена арбітрам матчу, мяч знаходзіцца па-за гульні. Калі мяч трапляе ў столь памяшкання, гульня аднаўляецца ўдарам у карысць каманды, сапернік якога апошнім дакрануўся да мяча ў тым месцы, адкуль ён трапіў у столь.

Парушэнне правілаў

правіць

Штрафны ўдар можа быць прызначаны на карысць каманды саперніка, калі гулец паспрабаваў або зрабіў падножку свайму саперніку, штурхнуў, тузануў або насеў на свайго апанента, ударыў або паспрабаваў ударыць свайго саперніка. Затрымка з’яўляецца парушэннем, якое караецца штрафным ударам. Усе парушэнні правілаў накопліваюцца. Прамы штрафны ўдар выконваецца там, дзе здарылася парушэнне, за выключэннем, калі парушэнне было здзейснена супраць гульца той каманды, якая абараняецца ў сваёй штрафной пляцоўцы. У такім выпадку свабодны ўдар можа быць выкананы з любога месца ўнутры штрафной. Пенальці прызначаецца ў выпадку, калі футбаліст зрабіў адпаведнае парушэнне правілаў у межах сваёй штрафной пляцоўкі.

Непрамы свабодны ўдар дазваляецца зрабіць процілеглай камандзе, калі брамнік выпусціў мяч з рук, а затым зноў дакрануўся да яго рукамі, калі ён узяў мяч у рукі, калі перадачу яму аддаў яго партнёр па камандзе, або ён трымае (кантралюе) мяч на сваёй палове поля больш за 4 секунды. Непрамы свабодны ўдар таксама прадастаўляецца процілеглай камандзе, калі футбаліст гуляе небяспечна, наўмысна блакуе свайго апанента, перашкоджвае брамніку сапернікаў весці мяч у гульню рукамі, або што-небудзь яшчэ, калі гульня спыняецца для папярэджання або выключэння футбаліста. Штрафны ўдар выконваецца з месца, дзе адбылося парушэнне.

Жоўтыя і чырвоныя карткі таксама выкарыстоўваюцца ў футзале. Жоўтая картка папярэджвае футбалістаў за іх дзеянні, а калі яны атрымліваюць дзве, ім паказваюць чырвоную картку, пасля якой яны пакідаюць поле. Жоўтую картку паказваюць у выпадку, калі гулец праяўляе неспартыўныя паводзіны, нязгода, робіць пастаянныя парушэнні Правілаў гульні, затрымлівае аднаўленне гульні, не прытрымліваецца належнай адлегласці ад футбаліста каманды саперніка, калі мяч зноў уводзіцца ў гульню, парушае працэдуру замены, выходзіць на поле або калі яго пакідае без дазволу суддзі. Футбалісту паказваюць чырвоную картку і выдаляюць з поля ў выпадку сур’ёзнага парушэння Правілаў гульні, агрэсіўных паводзін, пляўкоў у твар іншых футбалістаў, наўмыснай гульні ў мяч рукамі ў межах сваёй штрафной пляцоўкі, каб не даць сапернікам забіць гол (за выключэннем брамніка ў межах сваёй штрафной пляцоўкі). Таксама караецца чырвонай карткай затрымка саперніка, які набліжаецца да брамы і мае магчымасць забіць гол. Гулец, якому паказалі чырвоную картку, павінен пакінуць поле. Запасны гулец можа выйсці на пляцоўку праз дзве хвіліны пасля таго, як яго партнёр па камандзе пакінуў поле. Калі каманда з пяці гульцоў забіла гол камандзе, у якой менш за 5 футбалістаў, іншы гулец можа пачаць гульню з камандай, у якой менш за 5 футбалістаў. Калі колькасць футбалістаў у камандах аднолькавая, падчас таго, калі забіваецца мяч, ці калі каманда з меншай колькасцю футбалістаў забівае гол, абедзве каманды застаюцца з той жа колькасцю гульцоў.

Кіруючыя органы

правіць

Футзал у цяперашні час мае два кіруючых органа: Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF) і Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA). AMF з’яўляецца пераемнікам арганізацыі FIFUSA. FIFA пазней праявіў цікавасць да міні-футбола, аднак перамовы паміж FIFA і AMF, прымірыць арганізацыі не мелі поспеха. FIFA арганізуе ўласныя асобныя спаборніцтвы.

Рэгіён Прадстаўніцтва AMF Прадстаўніцтва FIFA
Свет Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF)
Asociación Mundial de Fútbol de Salón
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA)
Fédération Internationale de Football Association
Азія Азіяцкая канфедэрацыя футзала (CAFS)
Confederation of Asian Futsal
Азіяцкая канфедэрацыя футбола (AFC)
Asian Football Confederation
Афрыка Афрыканская канфедэрацыя футзала (CAFUSA)
Confédération Africaine de Futsal
Афрыканская канфедэрацыя футбола (CAF)
Confederation of African Football
Паўночная Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Карыбскі басейн Канфедэрацыя Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна па футзале (CONCACFUTSAL)
Confederation of North, Central American and Caribbean Futsal

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна (CONCACAF)
Confederation of North, Central American and Caribbean Association Football
Паўднёвая Амерыка Паўднёваамерыканская канфедэрацыя па футзале (CSFS)
Confederação Sul-Americana de Futebol de Salão

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Паўднёваамерыканская канфедэрацыя футбола (CONMEBOL)
Confederación Sudamericana de Fútbol
Акіянія Канфедэрацыя футбола Акіяніі (OFC)
Oceania Football Confederation
Еўропа Еўрапейскі саюз футзала (UEFS)
European Union of Futsal
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA)
Union of European Football Associations

Спіс правілаў

правіць
Памеры пляцоўкі Мінімальнага даўжыня поля 25x16m, максімальная 42x25m.
Мяч Памер 4: акружнасць 62-64 см, вага паміж 400—440 г. ў пачатку гульні.
Пры падзенні з вышыні 2 м, першы адскок не павінен быць ніжэй за 50 см, альбо больш за 65 см.
Час Гульня працягваецца два перыяды па 20 хвілін са спыненнямі, калі мяч паза гульнёй. Паміж гэтымі двума перыядамі ёсць перапынак 15 хвілін. Кожная каманда можа выкарыстоўваць адзін тайм-аўт за перыяд, які доўжыцца адну хвіліну. Некаторыя з ніжэйшых ліг і турніраў выкарыстоўваюць 24-хвілінныя перыяды са спыненнем часу.

Турніры FIFA

правіць

Мужчынскія нацыянальныя каманды

правіць

Сусветныя

правіць
Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён   2-я   3-я   4-я
Чэмпіянат свету па міні-футболе FIFA 1989 Ротэрдам Нідэрланды   Бразілія   Нідэрланды   ЗША   Бельгія
1992 Ганконг Ганконг   Бразілія   ЗША   Іспанія   Іран
1996 Барселона Іспанія   Бразілія   Іспанія   Расія   Украіна
2000 Гватэмала Гватэмала   Іспанія   Бразілія   Партугалія   Расія
2004 Тайбэй Тайвань   Іспанія   Італія   Бразілія   Аргенціна
2008 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія   Бразілія   Іспанія   Італія   Расія
2012 Бангкок Тайланд   Бразілія   Іспанія   Італія   Калумбія
2016 Багата Калумбія
Кубак Канфедэрацыі па міні-футболе FIFA 2009 Трыпалі Лівія   Іран   Уругвай   Лівія   Гватэмала
Міжземнаморскі Кубак па міні-футболе 2010 Трыпалі Лівія   Харватыя   Лівія   Славенія   Францыя
Mundialito (міні-футбол) 1994 Мілан Італія   Італія   Харватыя   Іспанія   Венгрыя
1995 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія   Бразілія   Італія   Іспанія   ЗША
1996 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія   Бразілія   Парагвай   Аргенціна   ЗША
1998 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія   Бразілія   Аргенціна   ЗША   Італія
2001 Жойнвілі Бразілія   Бразілія   Аргенціна   Партугалія   Чэхія
2002 Рэджо-дзі-Калабрыя Італія   Бразілія   Італія   Расія   Аргенціна
2006 Алгарві Партугалія   Партугалія   Харватыя   Ангола   Мазамбік
2007 Алгарві Партугалія   Партугалія   Славакія   Венгрыя   Харватыя
2008 Алгарві Партугалія   Партугалія   Венгрыя   Ангола   Лівія
Гран-пры па міні-футболе 2005 Брускі (Санта-Катарына) Бразілія   Бразілія   Калумбія   Аргенціна   Уругвай
2006 Бразілія   Бразілія   Італія   Харватыя   Аргенціна
2007 Бразілія   Бразілія   Іран   Аргенціна   Венгрыя
2008 Бразілія   Бразілія   Аргенціна   Украіна   Парагвай
2009 Бразілія   Бразілія   Іран   Румынія   Чэхія
2010 Бразілія   Іспанія   Бразілія   Парагвай   Іран
2011 Манаус Бразілія   Бразілія   Расія   Аргенціна   Іран
2013 Марынга Бразілія   Бразілія   Расія   Іран   Парагвай
Арабскі чэмпіянат па міні-футболе 1998 Каір Егіпет   Егіпет   Марока   Лівія   Палесціна
2005 Каір Егіпет   Егіпет   Марока   Ліван   Лівія
2007 Трыпалі Лівія   Лівія   Егіпет   Ліван   Марока
2008 Порт-Саід Егіпет   Лівія   Егіпет   Іарданія   Ліван

Кантынентальныя

правіць
Рэгіён Год Краіна Чэмпіён   2-я   3-я   4-я
Афрыка (CAF) 1996 Егіпет   Егіпет   Гана   Зімбабвэ   Самалі
2000 Егіпет   Егіпет   Марока   Лівія   ПАР
2004 Егіпет   Егіпет   Мазамбік   Марока
2008 Лівія   Лівія   Егіпет   Марока   Мазамбік
2011 Буркіна-Фасо
Азія (AFC) 1999 Малайзія   Іран   Паўднёвая Карэя   Казахстан   Японія
2000 Тайланд   Іран   Казахстан   Тайланд   Японія
2001 Іран   Іран   Узбекістан   Паўднёвая Карэя   Японія
2002 Інданезія   Іран   Японія   Тайланд   Паўднёвая Карэя
2003 Іран   Іран   Японія   Тайланд   Кувейт
2004 Макаа   Іран   Японія   Тайланд   Узбекістан
2005 В’етнам   Іран   Японія   Узбекістан   Кыргызстан
2006 Узбекістан   Японія   Узбекістан   Іран   Кыргызстан
2007 Японія   Іран   Японія   Узбекістан   Кыргызстан
2008 Тайланд   Іран   Тайланд   Японія   Кітай
2010 Узбекістан   Іран   Узбекістан   Японія   Кітай
2012 ААЭ   Японія   Тайланд   Іран   Аўстралія
2014 В’етнам   Японія   Іран   Узбекістан   Кувейт
2016 Тайбэй
Еўропа (UEFA) 1996 Іспанія   Іспанія   Расія   Бельгія   Італія
1999 Іспанія   Расія   Іспанія   Італія   Нідэрланды
2001 Расія   Іспанія   Украіна   Расія   Італія
2003 Італія   Італія   Украіна   Іспанія   Чэхія
2005 Чэхія   Іспанія   Расія   Італія   Украіна
2007 Партугалія   Іспанія   Італія   Расія   Партугалія
2010 Венгрыя   Іспанія   Партугалія   Чэхія   Азербайджан
2012 Харватыя   Іспанія   Расія   Італія   Харватыя
2014 Бельгія   Італія   Расія   Іспанія   Партугалія
2016 Сербія
2018 Славенія
Паўночная і Цэнтральная Амерыка
(CONCACAF)
1996 Гватэмала   ЗША   Куба   Мексіка   Гватэмала
2000 Коста-Рыка   Коста-Рыка   Куба   ЗША   Мексіка
2004 Коста-Рыка   ЗША   Куба   Коста-Рыка   Мексіка
2008 Гватэмала   Гватэмала   Куба   ЗША   Панама
2012 Гватэмала   Коста-Рыка   Гватэмала   Панама   Мексіка
Акіянія (OFC) 1992 Аўстралія   Аўстралія   Вануату   Новая Зеландыя
1996 Вануату   Аўстралія   Вануату   Фіджы   Самоа
1999 Вануату   Аўстралія   Фіджы   Вануату   Папуа-Новая Гвінея
2004 Аўстралія   Аўстралія   Новая Зеландыя   Вануату   Фіджы
2008 Фіджы   Саламонавы а-вы   Французская Палінезія   Вануату   Новая Зеландыя
2009 Фіджы   Саламонавы а-вы   Фіджы   Вануату   Новая Каледонія
2010 Фіджы   Саламонавы а-вы   Фіджы   Новая Зеландыя   Вануату
2011 Фіджы   Саламонавы а-вы   Французская Палінезія   Новая Зеландыя   Вануату
2013 Новая Зеландыя   Аўстралія   Малайзія   Новая Зеландыя   Французская Палінезія
2014 Новая Каледонія   Малайзія   Новая Каледонія   Новая Зеландыя   Французская Палінезія
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 1992 Бразілія   Бразілія   Аргенціна   Парагвай   Эквадор
1995 Бразілія   Бразілія   Аргенціна   Уругвай   Парагвай
1996 Бразілія   Бразілія   Уругвай   Аргенціна   Парагвай
1997 Бразілія   Бразілія   Аргенціна   Парагвай
1998 Бразілія   Бразілія   Парагвай   Уругвай
1999 Бразілія   Бразілія   Уругвай   Аргенціна
2000 Бразілія   Бразілія   Аргенціна   Уругвай   Балівія
2003 Парагвай   Аргенціна   Бразілія   Парагвай   Перу
2008 Уругвай   Бразілія   Уругвай   Аргенціна   Парагвай
2011 Аргенціна   Бразілія   Аргенціна   Парагвай   Калумбія

Клубныя

правіць

Былыя турніры

правіць

Жаночыя нацыянальныя каманды

правіць

Сусветныя

правіць
Турнір Год Краіна Чэмпіён   2-я   3-я   4-я
Чэмпіянат свету FIFA 2010 Іспанія   Бразілія   Партугалія   Расія &   Іспанія
2011 Бразілія   Бразілія   Іспанія   Партугалія   Расія
2012 Партугалія   Бразілія   Партугалія   Іспанія   Расія
2013 Іспанія   Бразілія   Іспанія   Расія   Партугалія

Кантынентальныя

правіць
Рэгіён Год Краіна Чэмпіён   2-я   3-я   4-я
Азія (AFC) 2015
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 2005 Бразілія   Бразілія   Эквадор   Аргенціна   Уругвай
2007 Эквадор   Бразілія   Калумбія   Венесуэла   Уругвай
2009 Бразілія   Бразілія   Калумбія   Венесуэла   Перу
2011 Венесуэла   Бразілія   Аргенціна   Парагвай   Венесуэла

Турніры FIFUSA/AMF

правіць

Мужчынскія нацыянальныя каманды

правіць

Сусветныя

правіць
Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён   Фіналіст     4
Чэмпіянат свету па футзале FIFUSA 1982 Сан Паўлу Бразілія   Бразілія   Парагвай   Калумбія   Уругвай
1985 Мадрыд Іспанія   Бразілія   Іспанія   Парагвай   Аргенціна
1988 Мельбурн Аўстралія   Парагвай   Бразілія   Іспанія   Партугалія
1991 Італія   Партугалія   Парагвай   Бразілія   Балівія
1994 Аргенціна   Аргенціна   Калумбія   Уругвай   Бразілія
1997 Мексіка   Венесуэла   Уругвай   Бразілія   Расія
2000 Балівія   Калумбія   Балівія   Аргенціна   Расія
Чэмпіянат свету па футзале AMF 2003 Асунсьён Парагвай   Парагвай   Калумбія   Балівія   Перу
2007 Аргенціна   Парагвай   Аргенціна   Калумбія   Перу
2011 Багата Калумбія   Калумбія   Парагвай   Аргенціна   Расія
2015 Мінск Беларусь   Калумбія   Парагвай   Аргенціна   Бельгія
Футзал на Сусветных гульнях 2013 Калумбія   Калумбія   Венесуэла   Бразілія   Аргенціна

Кантынентальныя

правіць
Турнір Год Краіна Чэмпіён   Фіналіст     4
Еўропа (UEFS) 1989 Іспанія   Партугалія   Іспанія   Чэхаславакія   Ізраіль
1990 Партугалія   Партугалія   Чэхаславакія   Іспанія   Англія
1992 Партугалія   Іспанія   Расія   Партугалія   Ізраіль
1995 Марока   Славакія   Марока   Расія   Чэхія
1998 Славакія   Расія   Іспанія   Славакія   Беларусь
2004 Беларусь   Беларусь   Чэхія   Расія   Украіна
2006 Каталонія   Расія   Каталонія   Чэхія   Бельгія
2008 Бельгія   Расія   Чэхія   Беларусь   Бельгія
2010 Расія   Расія   Бельгія   Чэхія   Беларусь
2012 Беларусь   Бельгія   Чэхія   Расія   Каталонія
2014 Чэхія   Беларусь   Бельгія   Каталонія   Расія

Спасылкі

правіць