Новая Каледонія
Новая Каледо́нія (фр.: Nouvelle Calédonie) — французская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Меланезіі. Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зеландыі. Сталіца — горад Нумеа.
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Terre de parole, terre de partage» | |||||
Гімн: «Soyons unis, devenons frères» | |||||
Заснавана | 24 верасня 1853 | ||||
Афіцыйная мова | Французская | ||||
Сталіца | Нумеа | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Нумеа | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Высокі камісар Прэзідэнт Урада |
Эмануэль Макрон Жан-Жак Бро Філіп Жэрмен | ||||
Плошча • Усяго |
18.576 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць |
268.767 чал. 14,5 чал./км² | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$9,89 млрд $38.921 | ||||
Валюта | Французскі ціхаакіянскі франк (XPF, F) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .nc | ||||
Код ISO (Alpha-2) | NC | ||||
Код ISO (Alpha-3) | NCL | ||||
Тэлефонны код | +687 | ||||
Часавыя паясы | +11 |
ГісторыяПравіць
Астравы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н.э. Прыкладна ў ХІ стагоддзі сюды прыбылі палінезійцы і перамяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для еўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва вострава мае паходжанне ад старажытнай назвы Шатландыі — Каледонія.
З 1853 года востраў перайшоў пад французскае кіраванне. З 1864 да 1894 года тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакаранне камунары. Пад час Другой суветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.
З 1946 года астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х гадах пачаўся рух за атрыманне незалежнасці астравоў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Цяпер яна мае сваіх прадстаўнікоў у французскім парламенце.
ПалітыкаПравіць
Геаграфія і прыродаПравіць
Новая Каледонія — астраўная краіна. Большую частку яе займае востраў Новая Каледонія (16,8 тыс. км²) або, як яго яшчэ называюць Гран-Тэр (Grande Terre, літаральна «Вялікая зямля»). У яе склад таксама ўваходзяць астравы Луаятэ, архіпелаг Чэстэрфілд, архіпелаг Белеп і невялікі астравок Іль-дэ-Па.
Гран-Тэр сфарміраваўся прыкладна 85 — 65 млн гадоў таму, калі адарваўся спачатку ад Аўстраліі, а потым ад Новай Зеландыі. Яго паверхня гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Панье — ўзвышаецца на 1628 м над узроўнем мора. Толькі на крайняй поўначы і поўдні маюцца значныя раўнінныя прасторы. Узбярэжжа месцамі атачае каралавы рыф. Далёка на поўнач сягае Бар'ерны рыф Новай Каледоніі. Востраў багаты на карысныя выкапні. Тут знаходзіцца адно з самых вялікіх у свеце радовішчаў нікелю. Акрамя таго, ёсць радовішчы жалеза, хрому, кобальту, марганцу і г. д. Пераважаюць чырвона-бурыя глебы. Рэк шмат, але яны кароткія, многія яшчэ і парожыстыя.
Клімат Новай Каледоніі адзін з найбольш спрыяльных ў Меланезіі. Сярэдняя гадавая тэмпература — +23 °C — +24,5 °C. Спякотны сезон працягваецца са снежня да сакавіка, прахалодны — з ліпеня да жніўня. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1000 мм на ўзбярэжжы да 4000 мм у гарах. Найменш дажджлівыя месяцы з верасня да лістапада.
Лясы займаюць прыкладна 15 % тэрыторыі. Сярод дрэваў сустракаюцца карысныя хвойныя пароды, у тым ліку каўры і новакаледонская хвоя, а таксама сваяк эўкаліпту — ніаулі. Большая частка Гран-Тэр пакрыта травой. На поўдні сустракаецца эндэмічны від мака (maquis minier).
Фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі, у тым ліку эндэмічнай варонай, якая лічыцца адной з найразумнейшых істот у свеце пасля прыматаў і карыстаецца ў паўсядзённым жыцці самаробнымі прыладамі працы, а таксама хутканогай нялётнай птушкай кагу (Rhynochetos jubatus) і вялікім голубам (Ducula goliath). Ёсць вельмі рэдкія віды яшчарак і аманіты.
Адміністрацыйны падзелПравіць
Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёны.
ЛітаратураПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новая Каледонія
- Белпошта: Правілы прыёму міжнародных паштовых адпраўленняў Архівавана 20 красавіка 2013.
- Пасля ўсеагульнага страйку ў Новай Каледоніі цэны панізілі на 10 %
- Новая Каледонія на ct.by
- Cartothèque de l’IRD
- Découvrir les Outre-Mer
- Office de tourisme de Nouvelle-Calédonie Архівавана 5 ліпеня 2013.
- Association de Sauvegarde de la Nature de Nouvelle-Calédonie — ASNNC Архівавана 10 мая 2013.
- Les oiseaux de Nouvelle-Calédonie