Габрыэль Аталь (фр.: Gabriel Attal; нар. 16 сакавіка 1989, Кламар, Іль-дэ-Франс) — французскі палітык, Прэм’ер-міністр Францыі з 9 студзеня 2024 года.

Габрыэль Аталь
фр.: Gabriel Attal
прэм’ер-міністр Францыі[d]
з 9 студзеня 2024
Папярэднік Элізабет Борн
Нараджэнне 16 сакавіка 1989(1989-03-16)[1][2][…] (35 гадоў)
Бацька Yves Attal[d][4]
Маці Marie de Couriss[d][5]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўрыят[d][7] (ліпень 2007)
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт info.gouv.fr/pers… (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства і адукацыя правіць

Нарадзіўся 16 сакавіка 1989 года ў Кламары каля Парыжа. Бацька — Іў Аталь, юрыст і кінапрадзюсар, напалову эльзаскі і напалову туніскі яўрэй. Маці — Мары дэ Куры мае французскае і грэчаскае паходжанне (з адэскіх грэкаў), працавала ў кінавытворчай кампаніі.

Вырас у 13-м і 14-м акругах Парыжа разам з трыма сёстрамі. Вучыўся ў прыватнай школе у 6-й акрузе Парыжа.

У 2008—2010 гадах вывучаў права ва Універсітэце Парыж II (Універсітэт Пантэон-Асас), год (2009—2010) працаваў у Рыме. У 2013 годзе закончыў Парыжскі інстытут палітычных даследаванняў («Сьянс По»), дзе атрымаў ступень магістра па сувязях з грамадскасцю.

Яго палітычная дзейнасць пачалася з удзелу ў моладзевых пратэстах 2006 года. Удзельнічаў у мітынгах студэнтаў і прыхільнікаў Сацыялістычнай партыі, якія выступалі супраць увядзення правацэнтрысцкім урадам Дамініка дэ Вільпена новага віду працоўнага кантракту, які дазваляе працадаўцам аблегчыць працэс звальнення маладых спецыялістаў ва ўзросце да 26 гадоў. У тым жа годзе Габрыэль Аталь уступіў у Сацпартыю. Ён стварыў камітэт у падтрымку Інгрыд Бетанкур, франка-калумбійскай закладніцы, якую ўтрымлівалі FARC.

Палітычная кар’ера правіць

Пасля стажыроўкі ў Нацыянальнай асамблеі Францыі ў дэпутата Марысоль Турэн падчас прэзідэнцкай кампаніі 2012 года Габрыэль Аталь пяць гадоў працаваў дарадцам Міністра аховы здароўя Францыі, у яго абавязкі ўваходзілі сувязь з парламентам і напісанне прамоў. На муніцыпальных выбарах 2014 года Аталь заняў пятае месца ў спісе Сацыялістычнай партыі. Ён быў абраны адным з чатырох саветнікаў Сацыялістычнай партыі ў Ванве і ўзначаліў апазіцыю пасля адстаўкі кіраўніка сацыялістычнага спісу.

У 2016 годзе Габрыэль Аталь далучыўся да цэнтрысцкага руху «Рэспубліка на маршы» (з мая 2022 года — «Рэнесанс»), створанага Міністрам эканомікі Францыі Эманюэлем Макронам (Прэзідэнт Францыі з мая 2017 года).

18 чэрвеня 2017 года абраны ў Нацыянальны сход Францыі, прадстаўляў 10-ю выбарчую акругу О-дэ-Сен. Аталя хутка палічылі адным з самых таленавітых новых членаў парламента. У Нацыянальным сходзе ён стаў членам Камітэта па справах культуры і адукацыі. У снежні 2017 года прызначаны дакладчыкам па законапраекце аб даступнасці вышэйшай адукацыі.

Прызначаны прэс-сакратаром партыі Эмануэля Макрона ў студзені 2018 года і ў верасні 2018 года, пасля абрання Рышара Ферана на пасаду прэзідэнта Нацыянальнай асамблеі. Габрыэль Аталь выстаўляў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта гэтай парламенцкай групы, але ў выніку зняў кандыдатуру.

16 кастрычніка 2018 года прызначаны дзяржаўным сакратаром (малодшым міністрам) Міністра нацыянальнай адукацыі і моладзі Францыі Жана-Мішэля Бланкера. У 29 гадоў ён быў самым маладым членам урада Францыі, пабіўшы на некалькі месяцаў папярэдні рэкорд, усталяваны Франсуа Баруэнам у 1995 годзе. Адказваў за справы моладзі. Быў прэс-сакратаром урада пры прэм’ер-міністры Жане Кастэксе з 2020 па 2022 год. У маі 2022 года стаў Міністрам грамадскіх спраў і рахункаў Францыі ва ўрадзе прэм’ер-міністра Элізабет Борн.

У ліпені 2023 года Аталь быў прызначаны Міністрам нацыянальнай адукацыі і моладзі Францыі падчас перастановак ва ўрадзе Францыі ў 2023 годзе. Ва ўзросце 34 гадоў ён стаў самым маладым міністрам, які займаў гэтую пасаду ў сучаснай гісторыі Францыі. На гэтай пасадзе ён абвясціў аб забароне ісламскіх галаўных убораў у французскіх школах.

На працягу палітычнай кар’еры Габрыэль Аталь падвяргаўся антысеміцкім і гамафобным выказванням і праявам нянавісці ў сацыяльных сетках.

Прэм’ер-міністр правіць

9 студзеня 2024 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Францыі пасля адстаўкі Элізабет Борн з пасады прэм’ер-міністра 8 студзеня 2024 года. Ва ўзросце 34 гадоў ён стаў самым маладым кіраўніком урада Францыі і першым адкрытым геем на гэтай пасадзе.

Асабістае жыццё правіць

У 2018—2023 гадах Габрыэль Аталь знаходзіўся ў грамадзянскім саюзе з дэпутатам Еўрапарламента, лідарам цэнтрысцкай партыі «Адраджэнне» Стэфанам Сежурне[fr], міністрам замежных спраў Францыі з 2024 года.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць