Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977, Ам’ен) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.
Эманюэль Макрон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Emmanuel Macron | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Эдуар Філіп | ||||||
Папярэднік | Франсуа Аланд | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья | ||||||
Кіраўнік урада | Антоні Марці | ||||||
Папярэднік | Франсуа Аланд | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада перайменавана Катрын Барбару (як в.а. старшыні партыі «Наперад, Рэспубліка!»); Крыстаф Кастанер (як генеральны дэлегат партыі «Наперад, Рэспубліка!») |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Франсуа Аланд | ||||||
Кіраўнік урада | Мануэль Вальс | ||||||
Папярэднік | Арно Мантэбур | ||||||
Пераемнік | Мішэль Сапен | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Франсуа Аланд | ||||||
Папярэднік | Жан Кастэ | ||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1977[1][2][…] (46 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Emmanuel Jean-Michel Frédéric Macron[4] | ||||||
Бацька | Jean-Michel Macron[d][5] | ||||||
Маці | Françoise Noguès[d] | ||||||
Жонка | Брыжыт Макрон[d][6] | ||||||
Веравызнанне | агнастыцызм[7] | ||||||
Партыя |
Сацыялістычная партыя (2006—2009) Наперад, Рэспубліка! (2016—2017) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[8] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | elysee.fr (фр.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес. Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.
Макрон працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі з 2004 па 2008 год. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнню французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у Rothschild&Cie Banque.
Палітычная дзейнасць
правіцьЗнаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.
З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны міністрам эканомікі.
Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе — прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.[9]. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)[10].
6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў «ні правым, ні левым»[11].
16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам[12]. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце[13].
Прэзідэнцкія выбары 2017 года
правіцьПрайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоў[14]. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа Амон[15].
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн[16][17]. На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.
Погляды
правіцьЭманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўства[13]. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.
Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.
У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.
Зноскі
- ↑ Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1089164025 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2017.
- ↑ http://colchide.com/people/emmanuel-macron/
- ↑ https://www.elysee.fr/en/brigitte-macron Праверана 8 чэрвеня 2024.
- ↑ Plowright A. Meeting with Pope puts Macron's religious views in spotlight
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Ce que contient (désormais) la loi Macron
- ↑ Наталья Руткевич. Продукт по имени Макрон // Радио Свобода, 09.03.2017
- ↑ Focraud, Arnaud. "Emmanuel Macron lance son mouvement politique, ni "à droite" ni "à gauche" - leJDD.fr". LeJDD.fr [французская]. Праверана 2017-02-05.
- ↑ ""Révolution", le livre-programme de Macron cartonne". Challenges(фр.). Праверана 2017-02-05.
- ↑ а б Александр Баранов. «Французский Обама»: почему Макрон — плохой вариант для Кремля «Русская служба BBC», 24.04.2017
- ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4205614
- ↑ Эйро, Казнёв, Фийон и Амон призвали французов голосовать за Макрона «ТАСС», 23.04.2017
- ↑ «Официальный итог: Макрон стал президентом Франции с 66 % голосов»
- ↑ "Эманюэль Макрон перамог на выбарах прэзідэнта Францыі". Наша Ніва. 7 мая 2017. Праверана 7 мая 2017.
Спасылкі
правіцьЭманюэль Макрон у Вікіцытатніку | |
Эманюэль Макрон у Вікікрыніцах | |
Эманюэль Макрон на Вікісховішчы |
- Emmanuel Macron — En Marche! Архівавана 27 жніўня 2016.