Пратэсты ў Новай Каледоніі (2024)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
У маі 2024 года ў Новай Каледоніі пачаліся беспарадкі пасля ўнясення паправак у Канстытуцыю, якія дазволілі ўдзельнічаць у галасаваннях мігрантам, што прыбылі пасля заключэння Нумейскага пагаднення 1998 года.
Пратэсты ў Новай Каледоніі | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пратэстоўцы перакрылі дарогу ў Кутыа-Куэта, 14 мая 2024. | |||||||||||
| |||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||
Праціўнікі паправак і прыхільнікі незалежнасці пры падтрымцы: Азербайджан |
Французскія сілавікі і лаялісты | ||||||||||
Страты | |||||||||||
|
15 мая Францыя абвясціла аб надзвычайным становішчы на востраве і аб уводзе дадатковага кантынгенту войск для падтрымання парадку.
Перадгісторыя
правіцьНовая Каледонія з’яўляецца заморскай тэрыторыяй Францыі. Тут пераважна жыве карэннае насельніцтва меланезійцы-канакі (41,7% насельніцтва на 2019 год). Яны, як правіла, маюць больш нізкі сацыяльна-эканамічны статус, чым еўрапейцы і іншыя пасяленцы. З 1970-х гадоў на востраве дзейнічае сепаратысцкі Канакскі сацыялістычны фронт нацыянальнага вызвалення (КСФНВ). У 1984 годзе ўспыхнулі сутыкненні паміж сепаратыстамі і праціўнікамі незалежнасці. У 1988 годзе бакі заключылі Маціньёнскія пагадненні, усталяваўшы статус-кво ў пытанні абвяшчэння незалежнасці на 10 гадоў да падпісання новага пагаднення. У 1998 годзе было падпісана Нумейскае пагадненне, па ўмовах якога Новая Каледонія атрымлівала шырокую аўтаномію, сепаратысты маглі правесці тры рэферэндумы аб незалежнасці, а ў выбарах удзельнічалі б толькі тыя, хто пражываў на тэрыторыі вострава да моманту заключэння пагаднення[1].
У 1999 годзе канстытуцыйны суд Францыі прыняў паняцці «грамадзянства Новай Каледоніі» і «абмежаванага электарату», але прапанаваў «слізгальны» тэрмін пражывання, каб вырашыць, хто мае права галасаваць. У 2007 годзе гэта абмежаванне было «замарожана», у выніку чаго толькі мясцовыя грамадзяне і тыя мігранты, якія пражывалі ў краіне да 1998 года, атрымалі магчымасць удзельнічаць у выбарах[2]. У 2018, 2020 і 2021 адбыліся рэферэндумы аб незалежнасці Новай Каледоніі. У першых двух большасць з невялікай перавагай выказалася супраць абвяшчэння незалежнасці. Апошні рэферэндум праігнараваны і не быў прызнаны прыхільнікамі незалежнасці, на падставе пандэміі COVID-19[3][4][1].
26 снежня 2023 года Дзяржаўны савет Францыі прыйшоў да высновы, што дзеючыя правілы галасавання, замацаваныя Нумейскім пагадненнем, істотна адхіляюцца ад прынцыпаў усеагульнасці і роўнасці выбарчага права, выключаючы з права голасу людзей, якія нарадзіліся ў Новай Каледоніі або пражывалі там на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У сувязі з гэтым, у пачатку 2024 года французскі ўрад пачаў перагляд Канстытуцыі, які «размарозіў» бы электарат з ліку тых, хто жыве на востраве больш за 10 гадоў[4][5][6]. Даванне мігрантам права галасаваць пачало пагражаць пазіцыям карэннага насельніцтва[7]. Актывізаваўся рух за незалежнасць[8].
Развіццё падзей
правіцьБеспарадкі ўспыхнулі 13 мая на фоне абмеркавання прыняцця закона ў парламенце[9]. Былі разрабаваны супермаркеты і аўтасалоны[10][11]. Хваляванні закранулі сталіцу Нумеа і суседнія гарады[12]. Успыхнулі сутыкненні паміж сепаратыстамі і лаялістамі/ Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен заявіў, што на востраў накіроўваецца падмацаванне паліцыі[13].
Улады ўвялі каменданцкі час, публічныя сходы былі забароненыя на два дні[14][15]. Прэм’ер-міністр Францыі Габрыэль Аталь у адказ забараніў выкарыстанне TikTok[16], які выкарыстоўваўся ўдзельнікамі беспарадкаў (забарона знятая 29 мая[17]). Акрамя таго, 15 мая ўведзена надзвычайнае становішча[18]. Для забяспячэння правапарадку прыцягнуты вайсковыя фарміраванні[19].
Станам на 16 мая ў сутычках загінула 5 чалавек, у тым ліку 2 жандары[20] (18 мая колькасць ахвяр павялічылася да 6[21]). Агульная матэрыяльная шкода склала 200 мільёнаў еўра[22][23]. Частка вострава выйшла з-пад кантролю ўладаў[24].
Кіраўніцтва Новай Каледоніі, лідары прыхільнікаў незалежнасці і лаялістаў заклікалі землякоў «да розуму» і парадку, выступіўшы супраць гвалту[1][25][25]. Лаялісты тым часам сталі фарміраваць узброеныя апалчэнні для падтрымкі сілавікоў і абароны кварталаў[26][27].
22 мая прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыбыў у Новую Каледонію[28]. У аэрапорце ён заклікаў сепаратыстаў разблакаваць дарогі. Для барацьбы з пратэстоўцамі накіравана больш за 3 тыс. паліцыянтаў і жандараў, перакідваліся браневікі і верталёты[29]. Тым часам колькасць загінулых вырасла да 7[30][31].
26 мая лідары прыхільнікаў незалежнасці заявілі пра мэту поўнай незалежнасці ад Францыі, а таксама заклікалі ўдзельнікаў беспарадкаў прапусціць гуманітарную дапамогу ў кантраляваныя бунтаўшчыкамі раёны[32]. 31 мая французскія ўлады абвясцілі аб аднаўленні поўнага кантролю над Нумеа пасля буйной паліцэйскай аперацыі ў раёне Рыўер-Салі, у выніку якой было арыштавана 12 чалавек[33].
7 чэрвеня паранены сілавікамі мужчына з Паіты сканаў ад атрыманых траўмаў[34]. 11 чэрвеня памёр яшчэ адзін пацярпелы ад дзеянняў сілавікоў[35]. 23 чэрвеня ў Нумеа зноў успыхнулі беспарадкі, падчас якіх пратэстоўцы падпалілі ратушу, а таксама некалькі паліцэйскіх машын[36].
1 ліпеня паліцыя і GIGN правялі аперацыю на ўсходнім узбярэжжы вострава. 10 ліпеня адбылася перастрэлка паміж сіламі бяспекі і мяцежнікамі, адзін чалавек загінуў[37].
Роля Азербайджана
правіцьУ ліпені 2023 года пры садзейнічанні Азербайджана была створана Бакінская ініцыятыўная група па барацьбе з неакаланіялізмам, у якую ўвайшлі прадстаўнікі залежных тэрыторый Францыі, у тым ліку з Новай Каледоніі[38]. Падчас акцый пратэсту канакскія пратэстоўцы неаднаразова ўздымалі сцяг Азербайджана[39][40].
Кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен абвінаваціў Азербайджан ва ўмяшанні ў пратэсты, адзначаючы, што пратэстоўцы размахваюць азербайджанскімі сцягамі і ходзяць у футболках Бакінскай ініцыятыўнай групы[41]. Азербайджан адхіліў якія-небудзь абвінавачванні ў падтрымцы пратэстоўцаў[42]. У сваю чаргу Бакінская ініцыятыўная група ў сваёй заяве падтрымала барацьбу канакскага народа супраць неакаланіялізму[43].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в "Explainer: What sparked New Caledonia's deadly civil unrest?". RNZ. 16 May 2024. Архівавана з арыгінала 16 May 2024. Праверана 17 May 2024.
- ↑ Magick, Samantha. Crisis brewing as France seeks changes to New Caledonia's electoral rolls (англ.) . Islands Business (31 сакавіка 2024). Праверана 16 мая 2024.
- ↑ Wéry, Claudine. Nouvelle-Calédonie : la controverse sur le gel du corps électoral continue (фр.). Le Monde (20 студзеня 2005). Праверана 14 May 2024.
- ↑ а б Dégel du corps électoral calédonien : 12 clés pour comprendre le projet de loi constitutionnelle (фр.). Nouvelle-Calédonie la 1ère. France Info (26 сакавіка 2024). Праверана 14 May 2024.
- ↑ Becel, Rose Amélie. Nouvelle-Calédonie : un projet de loi constitutionnelle pour élargir le corps électoral prévu au Sénat en mars(нявызн.). Public Sénat (13 лютага 2024). Праверана 13 мая 2024.
- ↑ Nouvelle-Calédonie: l'Assemblée nationale adopte le projet de révision constitutionnelle . BFMTV (15 мая 2024). Праверана 15 May 2024.
- ↑ Stargardter, Gabriel (May 14, 2024). "Explainer: Why are there riots in New Caledonia against France's voting reform?". Reuters.
- ↑ "France imposes curfew in New Caledonia after unrest by people who have long sought independence". ABC News(англ.). May 14, 2024. Праверана 2024-05-14.
- ↑ "Nouvelle-Calédonie : après une nuit de violentes émeutes à Nouméa, Gabriel Attal entend « rétablir l'ordre, le calme et la sérénité »". Le Monde.fr(фр.). 2024-05-14. Праверана 2024-05-16.
- ↑ Livingstone, Helen (2024-05-14). "New Caledonia imposes curfew after day of violent protests against constitutional change". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-05-14.
- ↑ Kaminov, Liza. Pro-independence protests in French territory of New Caledonia turn violent (англ.). France 24 (14 мая 2024). Праверана 14 мая 2024.
- ↑ New Caledonia: 'Shots fired' at police in French territory amid riots over voting reforms (англ.). France 24 (14 мая 2024). Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Press, Associated. France imposes curfew in New Caledonia to quell independence-driven unrest (англ.) . Los Angeles Times (14 мая 2024). Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Perelman, Marc. France imposes curfew in New Caledonia after unrest over voting reform (англ.). France 24 (14 мая 2024). Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Zhuang, Yan (2024-05-14). "Curfew Imposed Amid Protests in Pacific Territory of New Caledonia". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2024-05-14.
- ↑ Nouvelle-Calédonie : Gabriel Attal annonce le déploiement de l'armée, le réseau social TikTok interdit (фр.). France Bleu (15 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.
- ↑ "TikTok ban lifted on French overseas territory of New Caledonia". France 24. 29 May 2024.
- ↑ New Caledonia riots: France declares state of emergency, bans TikTok (англ.). South China Morning Post (16 мая 2024). Праверана 16 мая 2024.
- ↑ Nouvelle-Calédonie : cinq « responsables radicaux et violents » sont assignés à résidence, annonce Darmanin
- ↑ "En direct, émeutes en Nouvelle-Calédonie : Gérald Darmanin annonce l'arrivée de renforts" [Live, riots in New Caledonia: Gérald Darmanin announces the arrival of reinforcements]. Le Monde.fr [французская]. Праверана 2024-05-16.
- ↑ Un mort et deux blessés dans un échange de tirs au niveau d’un barrage à Kaala-Gomen, dans la province Nord (фр.). Le Monde (18 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2024. Праверана 18 May 2024.
- ↑ Nouvelle-Calédonie: les dégâts des émeutes estimés à 200 millions d'euros (фр.). Le Mouniteur (16 мая 2024).
- ↑ Dumoulin, Sébastien. Nouvelle-Calédonie : des dégâts économiques déjà considérables (фр.). Les Echos (16 мая 2024). Праверана 16 мая 2024.
- ↑ Часть Новой Каледонии вышла из-под контроля властей
- ↑ а б Decloitre, Patrick (15 May 2024). "New Caledonia unrest: Pro-independence calls for calm 'to preserve peace'". RNZ. Архівавана з арыгінала 16 May 2024. Праверана 17 May 2024.
- ↑ Jon Elizade. Violences en Nouvelle-Calédonie: des milices d'autodéfense prêtes à en découdre avec les émeutiers (фр.). L'Opinion (16 мая 2024).
- ↑ Ariel Guez. Émeutes en Nouvelle-Calédonie: les autorités condamnent "une spirale de violence" après la constitution de milices (фр.). BFM TV (16 мая 2024).
- ↑ Macron arrives in New Caledonia amid calls for France to withdraw voting changes (англ.) . The Guardian (22 мая 2024). Праверана 22 мая 2024.
- ↑ Франция собирает острова воедино . КоммерсантЪ (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ Nouvelle-Calédonie : un homme tué par un tir de policier après la visite de Macron (фр.). Le Figaro (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ A police officer is held in deadly shooting in riot-hit New Caledonia after Macron pushes for calm (англ.). AP News (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
- ↑ "'Maintain resistance': New Caledonia independence leader calls for protests against France". 26 May 2024.
- ↑ "French authorities regain full control of New Caledonia's capital after days of deadly unrest". Associated Press. 31 May 2024. Праверана 31 May 2024.
- ↑ Nouvelle-Calédonie : un huitième mort après une fusillade entre des gendarmes et des indépendantistes survenue lundi
- ↑ Crise en Nouvelle-Calédonie : l’homme grièvement blessé par un gendarme à Dumbéa le 29 mai est décédé, neuf tués par balle à déplorer(недаступная спасылка)
- ↑ "Violence returns to New Caledonia after activists sent to France". Al Jazeera(англ.). 2024-06-24.
- ↑ French police kill alleged gunman amid continued unrest in New Caledonia . France 24 (10 ліпеня 2024).
- ↑ Создана Бакинская инициативная группа против французского колониализма (руск.). 1news.az. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ На акции протеста против французского колониализма в Новой Каледонии поднят флаг Азербайджана (руск.). Информационное Агентство Репорт (24 лістапада 2023). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ На акции у парламента Новой Каледонии вновь поднят флаг Азербайджана - ФОТО - ВИДЕО (руск.). 1news.az. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Париж обвинил Баку во вмешательстве в Новой Каледонии – DW – 16.05.2024 (руск.). dw.com. Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Азербайджан отверг обвинения Парижа в причастности к протестам в Новой Каледонии (руск.). Interfax.ru (16 мая 2024). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Бакинская инициативная группа и 14 движений, борющихся за независимость в последних колониях Франции, выступили с заявлением в поддержку Новой Каледонии (руск.). Apa.az. Праверана 17 мая 2024.