Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977, Ам’ен) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям’і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес. Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.
Макрон працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі з 2004 па 2008 год. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнню французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у Rothschild&Cie Banque.
Палітычная дзейнасць правіць
Знаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.
З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны міністрам эканомікі.
Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе — прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.[8]. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)[9].
6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў «ні правым, ні левым»[10].
16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам[11]. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце[12].
Прэзідэнцкія выбары 2017 года правіць
Прайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоў[13]. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа Амон[14].
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн[15][16]. На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.
Погляды правіць
Эманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўства[12]. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.
Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.
У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.
Зноскі
- ↑ Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2017.
- ↑ http://colchide.com/people/emmanuel-macron/
- ↑ https://www.thelocal.fr/20180625/meeting-with-pope-puts-macrons-religious-views-in-spotlight
- ↑ Ce que contient (désormais) la loi Macron
- ↑ Наталья Руткевич. Продукт по имени Макрон // Радио Свобода, 09.03.2017
- ↑ Focraud, Arnaud. Emmanuel Macron lance son mouvement politique, ni "à droite" ni "à gauche" - leJDD.fr(нявызн.), LeJDD.fr . Праверана 5 лютага 2017.
- ↑ "Révolution", le livre-programme de Macron cartonne(фр.), Challenges . Праверана 5 лютага 2017.
- ↑ а б Александр Баранов. «Французский Обама»: почему Макрон — плохой вариант для Кремля «Русская служба BBC», 24.04.2017
- ↑ http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4205614
- ↑ Эйро, Казнёв, Фийон и Амон призвали французов голосовать за Макрона «ТАСС», 23.04.2017
- ↑ «Официальный итог: Макрон стал президентом Франции с 66 % голосов»
- ↑ Эманюэль Макрон перамог на выбарах прэзідэнта Францыі , Наша Ніва (7 мая 2017). Праверана 7 мая 2017.
Спасылкі правіць
Эманюэль Макрон у Вікіцытатніку | |
Эманюэль Макрон на Вікісховішчы |