Багата
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Багата́ (ісп.: Bogotá) — сталіца Калумбіі, з 1991 па 2000 гады вядомая як Санта-Фэ-дэ-Багата. Насельніцтва складае 7 434 453 жыхары (2011), разам з прыгарадамі 8 566 926 жыхароў (2009). Багата з'яўляецца найбуйнейшым горадам у Калумбіі і адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы. Акрамя таго горад уваходзіць у трыццатку найбуйнейшых гарадоў свету. З’яўляецца другой сталіцай у свеце пасля Кіта паводле вышыні над узроўнем мора, сягаючы на 2625 метраў[2]. Дзякуючы вялікай колькасці ўніверсітэтаў і бібліятэк, Багата вядома як «Афіны Паўднёвай Амерыкі»[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя горада
правіць6 красавіка 1536 года губернатар і адэлантада правінцыі Санта-Марта Педра Эрнанес дэ Луго адправіў свайго намесніка, канкістадора Хіменеса дэ Кесада, з атрадам у 500 чалавек, часткова на брыгах уверх па плыні Рыа-Грандэ, часткова — сушай, уздоўж ракі[4]; Хіменес дэ Кесада адправіўся па гандлёвым шляху, па якім індзейцамі перапраўлялася соль, якая служыла сродкам абмену, з Карыбскага ўзбярэжжа ўглыб мацерыка і дабраўся да ўрадлівага плато Кундынамарка праз дзевяць месяцаў. У паходзе было страчана два брыгі, адзін — з людзьмі. Саму даліну, дзе знаходзілася Багата, першымі выявілі, адпраўленыя на выведку з 25 людзьмі, капітаны Антоніа дэ Лебрыха і Хуан дэ Сеспэдэс. Да таго часу з-за сутычак з індзейскімі плямёнамі і хвароб у атрадзе засталося толькі 170 чалавек, аднак ім не склала працы заваяваць раён, дзе жыло племя чыбча, якія прыняўшы іспанцаў за багоў, самі здаліся без асаблівага супраціўлення. Назва горада і пра ягоныя індзейскія пабудовы ў іспанскіх дакументах упершыню ўзгадваецца ў дакладзе каралеўскіх чыноўнікаў Хуана дэ Сан Марціна і Антоніа дэ Лебрыхі, якія прынялі асабісты ўдзел у паходзе Хіменеса дэ Кесада.
Багата была заснавана іспанскімі каланізатарамі ў 1538 годзе ў раёне, які быў цэнтрам старажытнай цывілізацыі індзейцаў чыбча. Багата месцілася на месцы індзейскай крэпасці Баката і стала сталіцай Новай Гранады — такую назву Кесада даў заваяванай тэрыторыі. З 1598 года Багата была сталіцай іспанскага генерал-капітанства, а з 1739 года — віцэ-каралеўства Новая Гранада. Заступніцай горада ў 1573 годзе арцыбіскуп Багаты Луіс Сапата дэ Кардэнас абвясціў Святую Ізабелу, з той прычыны, што галаву (як святую рэліквію) венгерскай каралевы Ізабелы, дараваную яму ў Мадрыдзе каралевай аўстрыйскай Ганнай (апошняй жонкай Філіпа II), ён насіў з сабой, але ў 1573 годзе памясціў яе ў срэбны куфэрак у галоўнай царкве гораду, а дзень шанавання гэтай святой быў устаноўлены на 19 лістапада[5].
Напалеонаўскія войны ў Еўропе выклікалі ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Лацінскай Амерыцы. Пасля таго як у 1808 годзе Напалеон уварваўся ў Іспанію і замест скінутага караля Фердынанда VII узвёў на каралеўскі пасад свайго брата Жазефа Банапарта, крэолы Багаты абвясцілі аб сваёй вернасці Фердынанду VII, а 20 ліпеня 1810 года крэольская вярхушка абвясціла самакіраванне Новай Гранады да аднаўлення ўлады законнага караля. Кіраванне краіны перайшло ў рукі Вярхоўнай хунты. У гонар гэтых падзеяў 20 ліпеня ў Калумбіі адзначаецца як Дзень незалежнасці. Услед за Багатой незалежнасць абвясцілі іншыя гарады. Вярнуўшыся да ўлады ў 1814 годзе, Фердынанд зрабіў спробу аднавіць абсалютнае кіраванне Новай Гранады, што выклікала новы ўздым вызваленчага руху. Толькі дзякуючы ўвядзенню ў калонію шматтысячнай іспанскай арміі атрымалася аднавіць і зноў зацвердзіць іспанскае панаванне. Багата была вызвалена ад іспанцаў войскамі Сімона Балівара толькі ў 1819 годзе. Тады ж была абвешчана незалежнасць, і Багата стала сталіцай Федэратыўнай Рэспублікі Калумбія, альбо Вялікай Калумбіі. У 1831 годзе, пасля аддзялення Венесуэлы і Эквадора Багата зноўку сталіца Новай Гранады, з 1863 года — Злучаных Штатаў Калумбіі, а з 1886 года — Калумбіі.
У канцы XIX стагоддзя Багата ператварылася ў цэнтр рэвалюцыйнага руху краіны. Падчас дзявятай Міжамерыканскай канферэнцыі, якая праходзіла ў сталіцы ўвесну 1948 года, было дзейснена забойства прагрэсіўнага калумбійскага дзеяча Хорхэ Гайтана. Ягоныя ідэі аб шляхах пераўтварэнняў калумбійскага грамадства карысталіся вялікай папулярнасцю сярод самых бедных слаёў насельніцтва, таму забойства Гайтана прывяло да масавых хваляванняў у сталіцы. У Багаце пачалося ўзброенае паўстанне, накіраванае супраць кансерватараў, якое распаўсюдзілася на іншыя раёны краіны. Беспарадкі былі падаўлены войскамі пры падтрымцы танкавых частак. У выніку баёў, разгарнуўшыхся на вуліцах Багаты, загінула каля 2000 чалавек. Цэнтральная частка сталіцы падвергнулася разбурэнню. Многія будынкі былі спалены. На аднаўленне ранейшага аблічча гораду сышлі шматлікія гады. У другой палове XX стагоддзя Багата была цэнтрам шматлікіх ўнутрыпалітычных канфліктаў.
Клімат і прырода
правіцьБагата размешчана ў катлавіне на заходнім схіле ўсходняй частцы Кардыльераў, на вышыні 2610 метраў над узроўнем мора. Горад быў пабудаваны на беразе рачулкі Рыа-Сан-Франсіска, сёння рака працякае па трубах і ўбачыць яе немагчыма. Нягледзячы на тое, што сталіца Калумбіі знаходзіцца практычна на экватары, з-за вялікай вышыні над узроўнем мора там не вельмі горача. Сярэдняя тэмпература самога цёплага месяца складае 15 °C, а самога халоднага каля 14 °C, такім чынам тэмпература па месяцах амаль не адрозніваецца. У дзённы час тэмпература паветра складае 19—22 °C, ноччу — 7—11 °C. У сілу свайго геаграфічнага становішча горад схільны да землятрусаў.
Часам у Багаце магчымы замаразкі, а радзей — снегапады. Да прыкладу, у лістападзе 2007 года ў Багаце выпадаў снег. Замаразкі магчымы круглы год, але часцяком праходзяць зімой. Сталіца Калумбіі размешчана ў халодным поясе, для якога характэрны пераход ад горных лясоў да бязлесных парамаў. Па берагах ракі растуць калючы хмызняк, нізкі паўлістападны лес, дзернавая трава. У наваколлях горада водзяцца малпы, пумы, ягуары, тапіры, браняносцы, дзікабразы, гультаі, апосумы, шматлікія віды змей і яшчарак. Рэкі насяляюць кракадзілы і чарапахі.
Клімат Багаты | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 25,0 | 26,9 | 27,0 | 26,6 | 25,8 | 25,0 | 25,1 | 24,0 | 25,6 | 27,4 | 27,1 | 25,0 | 27,4 |
Сярэдні максімум, °C | 19,1 | 20,2 | 20,4 | 20,0 | 19,6 | 19,4 | 19,3 | 19,6 | 19,6 | 19,8 | 19,8 | 19,5 | 19,7 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 12,6 | 13,1 | 13,5 | 13,7 | 13,7 | 13,6 | 13,3 | 13,2 | 12,9 | 13,1 | 13,2 | 12,8 | 13,2 |
Сярэдні мінімум, °C | 5,6 | 6,0 | 6,6 | 7,4 | 7,8 | 7,8 | 7,1 | 6,8 | 6,2 | 6,4 | 6,6 | 6,1 | 6,7 |
Абсалютны мінімум, °C | −5 | −6,4 | −5 | −1,1 | 0 | −1 | −1,1 | −4 | −0,8 | −1,1 | −3 | −3 | −6,4 |
Крыніца: Надвор’е і клімат |
Эканоміка
правіцьБагата з'яўляецца адным з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў Калумбіі разам з Медэльлінам, Калі і Баранкільяй, і адным з найважнейшых эканамічных цэнтраў Паўднёвай Амерыкі. Агульны ВУП сталіцы складае $86 мільярдаў долараў, што складае чвэрць ад ВУП усёй Калумбіі, на душу насельніцтва ў сярэднім прыходзіцца 10000 долараў, і па гэтым паказчыку Багата знаходзіцца на 6 месцы сярод гарадоў Паўднёвай Амерыкі. Штаб-кватэры большасці калумбійскіх кампаній знаходзяцца ў Багаце.
Таксама Багата з’яўляецца найважнейшым прамысловым і фінансавым цэнтрам Калумбіі, тут месцяцца штаб-кватэры большасці прыватных банкаў Калумбіі, а таксама й Цэнтрабанка.
Адукацыя
правіцьБагата раней была вядомая свеце, як «Афіны Паўднёвай Амерыкі»[6], тут арганізавана шырокая адукацыйная сістэма: як пачатковых і сярэдніх школ, так каледжаў і спецыялізаваных навучальных устаноў і найбуйнейшая ў Паўднёвай Амерыцы сетка ўніверсітэтаў. У горадзе распаўсюджаныя яшчэ і разнастайныя прыватныя адукацыйныя сістэмы — каледжы і прыватныя школы. З-за пастаяннай міграцыі людзей у сталіцу краіны, было ўведзена кватаванне на доступ да бясплатнай адукацыі, якая задэкларавана дзяржаўнымі структурамі.
Школы і каледжы горада
правіцьУ Калумбіі, а затым і ў Багаце, сістэма адукацыі грунтуецца на пачатковых і сярэдніх школах, прымаючы свой пачатак ад дашкольнага выхавання і заканчваючы адзінаццатым класам сярэдняй школы, які лічыцца выпускным. Адукацыя ў Калумбіі не з'яўляецца абавязковым, як у іншых краінах, але ўрад праводзіць істотную рэкламную кампанію агульнанацыянальнага маштабу, каб заахвоціць сям'і з нізкім эканамічным узроўнем падахвочваючы іх дзяцей хадзіць у школу і атрымліваць веды..
Насельніцтва
правіцьУ Багаце і яе прыгарадах жыве 7 400 000 чалавек, што складае шостую частку ад усяго насельніцтва Калумбіі. Акрамя калумбійцаў у сталіцы пражывае вялікая колькасць замежных грамадзян і людзей, якія прынялі Калумбійскае грамадзянства. У складзе насельніцтва калумбійскай сталіцы пераважаюць метысы, гэта значыць нашчадкі ад змешаных шлюбаў паміж белымі іспанцамі і індзейцамі. Нязначную частку ад агульнай колькасці жыхароў складаюць нашчадкі еўрапейцаў, чыстакроўныя індзейцы, негры, мулаты й самба — нашчадкі ад змешаных шлюбаў паміж неграмі і індзейцамі. Такім чынам, прыкладна тры чвэрці насельніцтва сталіцы маюць «змешаную кроў».
Мова
правіцьДзяржаўная мова — іспанская. У 1960 годзе быў прыняты Дэкрэт аб ахове мовы, паводле якога пры афармленні афіцыйных дакументаў забаранялася выкарыстоўваць словы неіспанскага паходжання, аднак гэты дэкрэт, з-за сваёй нелагічнасці, ніколі не дзейнічаў.
Рэлігія
правіцьБольшасць вернікаў сярод жыхароў Багаты належыць да Рымска-каталіцкай царквы. У горадзе існуе некалькі пратэстанцкіх цэркваў, якія вядуць актыўную працу па прыцягненню ў свае шэрагі новых чальцоў. Вядома, што ў апошнія гады ў прадстаўнікоў пратэстанцтва неаднаразова ўзнікалі канфлікты з каталіцкім духавенствам.
Злачыннасць
правіцьУ асноўным забойствы адбываюцца ў г. зв. трушчобах — тэрыторыях самазахопу зямлі ў раёне гор. Ноччу добра бачныя агні хатак, пабудаваных на схілах і ў штучна выкапаных нішах схілаў гор. На поўдні трушчобы больш небяспечныя, чым на поўначы. Дадзены самазахоп носіць паўзаконны характар — з аднаго боку прызнаецца, што дамы будуюцца незаконна, з іншага боку на гэта закрываюць вочы, так як жыхары дадзеных раёнаў распрацоўваюць новыя тэрыторыі. Пасля такія трушчобы акультурваюцца і пераходзяць у разрад «нармальных» раёнаў. Напрыклад, паўночная частка Багаты і раён аэрапорта Гуаймараль 50 гадоў таму былі трушчобамі, цяпер там вядзецца актыўнае будаўніцтва ўзроўню 3-4 этапы, а крыху далей на поўнач знаходзіцца элітны раён, мясцовая «Рублёўка», дзе кошт дома пачынаецца з $ 400 000.
Характэрна, што ў дадзеныя раёны падаюцца вада, газ і электрычнасць, але жыхары не плацяць за іх. Прычыны таго дзве. Па-першае, асцярога бунтаў з боку беднаты, дакладная колькасць якой не вядома, па-другое — этапная сістэма аплаты камунальных паслуг у Калумбіі. Чым вышэй «этапа» раёна, тым вышэй плата. Усяго 10 этап. Нармальным лічыцца жыллё 3-5 этапы (для замежнікаў рэкамендуецца выбіраць кватэры не ніжэй за 4 этапы). Чым ніжэй этапа, тым горш раён. Адпаведна, жыхары больш дарагіх раёнаў кампенсуюць выдаткі на камуналку жыхарам больш бедных.
Культурнае значэнне
правіцьГістарычны цэнтр Багаты ўяўляе сабой сетку працягнутых уздоўж гор вузкіх вулачак. У горадзе захавалася мноства архітэктурных помнікаў XVII—XIX стагоддзяў. На галоўнай плошчы «Пласа Балівар» узвышаецца сабор, будаўніцтва якога вялося ў 1572—1610 гадах. Напачатку XIX стагоддзя ён быў перабудаваны ў стылі класіцызму. У XVI—XVII стагоддзях у архітэктуры й мастацтве Калумбіі пераважалі формы позняга Сярэднявечча й эпохі Адраджэння. Акрамя дэкаратыўнага стылю платэрэск, шырокае распаўсюджванне атрымалі маньерызм і барока з уласцівымі ім незвычайнымі формамі, багаццем скрыўленых ліній і выдасканаленым дэкаратыўным афармленнем. Гэтыя рысы знайшлі найбольш яркае ўвасабленне ў будынку царквы Сан-Ігнасья, будаўніцтва якой было распачата ў 1577 годзе. Унутранае ўбранне царквы ўражвае багаццем розных аздабленняў.
У сярэдзіне XVII стагоддзя на змену пышнаму маньерызму й барока прыйшоў класіцызм. Будынак кангрэса ў Багаце быў пабудаваны ў класічным грэчаскім стылі. Да таго ж часу адносіцца таксама Палац правасуддзя. У XIX—XX стагоддзях у сталіцы Калумбіі былі ўзведзеныя такія буйныя аб'екты, дзелавыя і прамысловыя будынкі, як Нацыянальны Капітоліум (1847—1926), гатэль «Тэкендама» (1950—1953), фабрыка «Кларк» (1953), забудаваны новыя раёны з шырокімі вуліцамі — «Антоніа Нарынья» й «Крыстыяна» (1967). На плошчы «Пласа Балівар» у 1842 годзе быў узведзены помнік Сімону Балівару — першаму прэзідэнту незалежнай Калумбіі.
У Багаце засяроджаны асноўныя музеі Калумбіі. Усяго іх дзевяць: Археалагічны музей, Музей мастацтваў і народных традыцый, Музей золата, Музей гарадскога развіцця, Музей мастацтва каланіяльнага перыяду, Музей рэлігійнага мастацтва, Нацыянальны музей, Музей сучаснага мастацтва, Дом-музей Сімона Балівара. Музей золата ў Багаце — адзіны ў свеце музей, у якім сабраны ўнікальныя творы мастацтва дакалумбавай эпохі, вырабленыя рукамі індзейскіх майстроў. Акрамя таго, існуе музей, падораны гораду вядомым калумбійскім мастаком і скульптарам Фернанда Батэрай, дзе захоўваецца калекцыя карцін і скульптур, якія належалі самаму мастаку, а таксама ягоная асабістая калекцыя карцінаў еўрапейскіх мастакоў — прадстаўнікоў імпрэсіянізму, кубізму і іншых напрамкаў жывапісу.
Багата заўсёды адрознівалася багатым культурным жыццём. Тут знаходзіцца Калумбійская акадэмія, Нацыянальны ўніверсітэт Калумбіі (адчынены ў 1867 годзе) і іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1910 годзе была заснавана Нацыянальная кансерваторыя, а ў 1936 годзе — Нацыянальны сімфанічны аркестр. У 1791 годзе ў Багаце пачала выходзіць першая ў Калумбіі штотыднёвая газета, а праз 20 гадоў у сталіцы друкаваліся ўжо чатыры газеты. За гэтым рушыла ўслед бурнае развіццё прэсы на працягу ўсяго XIX стагоддзя. У 1954 годзе была створана Нацыянальная арганізацыя радыё і тэлебачання, дзейнічае Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва «Колпрэнса». У Багаце маецца вялікая колькасць тэатраў і мастацкіх галерэй. Ібераамерыканскі тэатральны фестываль праходзіць у Багаце раз на 2 гады ў красавіку, ён лічыцца на сёння найбуйнейшым у свеце тэатральным фэстам.
У горадзе знаходзіцца батанічны сад, у якім прадстаўлена мноства відаў экзатычных раслін. Штогадовым і самым галоўным спартыўным відовішчам сталіцы з'яўляюцца баі быкоў, якія збіраюць ад 100 да 150 тыс. гледачоў. Сучасная Багата — горад паркаў, офісных будынкаў і гандлёвых цэнтраў.
Турызм
правіцьНягледзячы на дрэнную рэпутацыю Калумбіі, якую яна атрымала ў 1980-я і напачатку 1990-х гадоў, колькасць турыстаў павялічылася з 2000-х гадоў, дзякуючы агрэсіўным рэкламным кампаніям і паляпшэнню інфраструктуры й бяспекі. У 2007 годзе быў створаны «Абласны інстытут турызму» (Instituto Distrital de Turismo) з мэтай яшчэ больш павялічыць прыток турыстаў у горад.
У Багаце ёсць шырокі спектр жыллёвых паслуг для турыстаў ад кемпінгаў да пяцізоркавых гатэляў. Гасцёўні ў гістарычным цэнтры Ля Кандэлярыя й прылеглых да яго раёнах прымаюць аматараў культуры й мастацтва. Гатэлі, размешчаныя паблізу Сьюдад Салітрэ прызначаны для наведвальнікаў, якія робяць кароткія прыпынкі ў непасрэднай блізкасці ад Багаты або ў неабходнасці карыстання міжнароднага аэрапорта ў Эль-Дарада. Гатэлі, размешчаныя ў паўночнай частцы горада, у асноўным прыцягваюць людзей, мэтай якіх ёсць дзелавыя паездкі, ці тых, хто прыехаў дзеля гандлю.
Важныя турыстычныя месцы ў Багаце ўключаюць батанічны сад Хасэ Сэлестына Мутыс, Ля Кінта дэ Балівар, нацыянальная абсерваторыя, планетарый, Малока, помнік амерыканскім сцягам і Ля Кандэлярыя (гістарычны раён горада). У горадзе месцяцца шматлікія зялёныя паркі й паркі забаў, як то Салітрэ Мэджык альбо Мунда Авентура.
-
Святыня Мансерат
-
Манетны двор
-
Ля Кандэлярыя
-
Тэатр «Калон»
-
«Малока»
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ http://www.sdp.gov.co:8443/www/formula_contador.php
- ↑ «Bogotá una ciudad Andina» Архівавана 11 снежня 2013.. la Alcaldía Mayor de Bogotá
- ↑ «Athens of South America» Архівавана 4 сакавіка 2016.. Revista.
- ↑ «Кароткі аповед заваёвы Новага каралеўства Гранады» Архівавана 21 ліпеня 2011.. www.bloknot.info
- ↑ Juan Rodriguez Freyle. El Carnero, Cap.XI, ст. 442
- ↑ Colombia(недаступная спасылка). Drclas.harvard.edu. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2009. Праверана 25 ліпеня 2009.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багата
- Афіцыйны сайт горада Багата.
- Афіцыйны турыстычны дапаможнік (англ.)
- The City Paper Bogotá (англ.)
- Турыстычная старонка на Colombia Reports Архівавана 29 красавіка 2011. (англ.)
- Інфармацыя пра Багату Архівавана 4 снежня 2010. (англ.)
- Bogota Travel Guide — 22 месцы, дзеля якіх трэба наведаць горад. (англ.)
- Bogota Brilliance Архівавана 8 ліпеня 2011. — Поўны даведнік па Багаце (англ.)
- Harvard Gazette Archives — Стратэгіі па развіццю Багаты (англ.)
- Plaza Capital — Электроны часопіс Багаты (ісп.)
- Noticias de Bogota — Навіны Багаты й ейных прыгарадаў (ісп.)
- District Planning Secretariat Архівавана 7 ліпеня 2011. (ісп.)
- Артыкул New York Times пра турызм у Багату (англ.)
- Your Bogota Архівавана 29 красавіка 2019. (англ.)