У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Чыбча (ісп.: Chibcha), Муіска або Моска — адна з высокаразвітых цывілізацый Паўднёвай Амерыкі у XII—XVI стст. Сярод культур старажытнай Амерыкі чыбча стаяць у адным шэрагу з мая, сапатэкамі, ацтэкамі, інкамі. Самі чыбча называлі сябе муіскамі, што азначае «людзі». Чыбча займалі значную частку тэрыторыі цяперашняй Калумбіі. Цэнтрам іх земляў было высакагорнае плато Усходніх Кардыльераў, таксама [даліны рэк Тунья і Сагамоса, якія знаходзяцца паўночней Багаты. Таксама чыбча займалі паўднёвыя даліны і ўсходнія схілы Кардыльераў да льянасаў ракі Меты. Да прыходу еўрапейцаў тэрыторыі чыбча складалі больш за 25000 кв. км, а насельніцтва налічвала каля мільёна чалавек.

Тэрыторыя канфедэрацыі чыбча-муіскаў на карце сучаснай Калумбіі
Руіны чыбчанскага храма, Вілья-дэ-Лейва, Калумбія

Гісторыя

правіць
 
Залаты плыт чыбча

Даліна Багаты і навакольныя горныя схілы адрозніваліся наяўнасцю натуральнай вільгаці, мяккім і роўным кліматам. Гэтыя фактары спрыялі з’яўленню густанаселеных раёнаў, а таксама развіццю земляробства. Ужо у сярэдзіне І тысячагоддзя н.э. тут існавалі паселішчы, у тым ліку і вялікія, колькасцю звыш тысячы чалавек, сталі з’яўляцца протадзяржавы. Спачатку тэрыторыі чыбча засялялі прымітыўныя плямёны Аравакскай моўнай сям’і. Але да V стагоддзя Н. Э. яны былі выцесненыя продкамі чыбча, якія перасяліліся туды з Цэнтральнай Амерыкі, праз Панамскі перашыек. Да ІХ стагоддзя даволі шырока пачынае развівацца металургія. З ХІІ — ХІІІ стст. фарміруюцца племянныя аб’яднанні чыбча. Дзяржавы чыбча даволі часта, асабліва ў ХV стагоддзі, падвяргаліся нападам з боку суседніх аракскіх і асабліва карыбскіх плямёнаў.

Літаратура

правіць
  • THE CONQUEST OF NEW GRANADA. London, 1912.
  • Ср. Restrepo, «Les Chibchas antes de la conquista espaсola» (Багата, 1895);
  • Ezequiel Uricoechea, «Gramática, vocabulario, catecismo y confesionario de la lengua chibcha, según antiguos manuscritos anónimos e inéditos» (Парыж, 1871);
  • Middendorf, «Die einheimischen Sprachen Perus» (т. VI, Лейпцыг, 1892).
  • Manuel Arturo Izquierdo Pena. The Muisca Calendar: An approximation to the timekeeping system of the ancient native people of the northeastern Andes of Colombia. — Dissertation presented to the Département d’Anthropologie, Faculté des études Supérieures, Université de Montréal, 2009.