Новая Гранада
Но́вая Грана́да (ісп.: Nueva Granada) — іспанскае віцэ-каралеўства ў Паўднёвай Амерыцы, якое ўключала ў сябе тэрыторыі сучасных Калумбіі, Венесуэлы, Панамы і Эквадора. Утворана ў 1718 годзе ў выніку аддзялення ад віцэ-каралеўства Перу. Сталіцай стала Багата. Спыніла існаванне ў 1821 годзе ў выніку антыіспанскага паўстання крэолаў і ўвайшла ў склад Вялікай Калумбіі. Пасля распаду Вялікай Калумбіі з 1831 па 1856 год будучая Рэспубліка Калумбія звалася «Рэспублікай Новай Гранады». Дагэтуль назва Новая Гранада выкарыстоўваецца для абазначэння Калумбіі з яе суседзямі.
Віцэ-каралеўства Іспанскай імперыі | |||||
Новая Гранада | |||||
---|---|---|---|---|---|
Virreinato de la Nueva Granada | |||||
|
|||||
|
|||||
1717 — 1819
|
|||||
Сталіца | Багата | ||||
Мова(ы) | Іспанская | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Рэал | ||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКаланіяльны перыяд
правіцьУ 1514 годзе іспанцы ўпершыню з’явіліся на тэрыторыі Новай Гранады. Гэту тэрыторыю яны назвалі ў гонар нядаўна пераможанага горада. Гарады Санта-Марта (1525) і Картахена (1533) забяспечвалі Іспаніі кантроль над узбярэжжам, і гэта дало магчымасць працягнуць экспансію ўглыб мацерыка. Канкістадор Гансала Хіменес дэ Кесада каланізаваў вялікія тэрыторыі за ракой Магдалена ў Андах, нанясучы паражэнне цывілізацыі чыбча, і заснаваў горад Санта-Фэ-дэ-Багата (1538), назваўшы новыя захопленыя землі El nuevo reino de Granada, «Новае каралеўства Гранада», скарыстаўшыся назвай каралеўства Гранада, якое існавала да 1492 года на поўдні Іспаніі.
Грамадзянскі ўрад Новай Гранады Аўдыенцыя («судовае слуханне») знаходзіўся ў Багаце ў 1548—1549. Гэты орган аб’ядноўваў выканаўчую і судовую ўлады. З 1564 года выканаўчая ўлада была сканцэнтравана ў руках прэзідэнцыі, ці губернатара. З 1564 года Новая Гранада стала капітаніяй у складзе віцэ-каралеўства Перу. Юрысдыкцыя Аўдыенцыі распаўсюджвалася і на іншыя тэрыторыі, якія знаходзіліся побач з Новай Гранадай, з прычыны таго, што гэтыя правінцыі былі ўтвораны ў наступныя гады.
Губернатар падпарадкоўваўся віцэ-каралю Перу ў Ліме, але вялікая адлегласць і, як следства, неэфектыўная сувязь паміж дзвюма сталіцамі прывялі да заснавання незалежнага ад Лімы віцэ-каралеўства Новая Гранада ў 1717 годзе (пасля гэтага толькі ў 1739 годзе Новая Гранада нядоўга падпарадкоўвалася віцэ-каралю Перу); іншыя вобласці, якія адпавядаюць сучасным Эквадору і Венесуэле, а таксама Панаме, які да таго часу знаходзіліся пад іншай юрысдыкцыяй, аб’ядналіся пад кіраваннем Багаты, што зацвердзіла горад як адзін з асноўных іспанскіх адміністрацыйных цэнтраў у Новым Свеце, нароўні з Лімай і Мехіка. Праводзіліся рэформы, накіраваныя на ўзмацненне цэнтралізацыі ўлады, але кантроль з Іспаніі ніколі не быў дастаткова эфектыўным.
Суровая і вельмі разнастайная геаграфія паўночнай часткі Паўднёвай Амерыкі і бездараж рабілі перамяшчэнне і паведамленне ў віцэ-каралеўстве даволі цяжкімі. Стварэнне капітаніі ў Каракасе і Аўдыенсіі ў Кіта, юрыдычна падпарадкаваных віцэ-каралю, было накіравана на павышэнне эфектыўнасці кіравання суседнімі абласцямі, а таксама аддавала даніну мясцовым традыцыям самакіравання.
Гады незалежнасці
правіцьТэрыторыі віцэ-каралеўства атрымалі фактычную незалежнасць ад Іспаніі паміж 1819 і 1822 гадамі ў выніку ваенных дзеянняў і палітычнай барацьбы і аб’ядналіся ў федэрацыю, вядомую як Вялікая Калумбія.
Калі Эквадор і Венесуэла сталі асобнымі дзяржавамі пасля распаду Вялікай Калумбіі, Рэспубліка Новая Гранада са сталіцай у Багаце працягвала існаваць з 1831 па 1856 год. Назва «Новая Гранада» па-ранейшаму выкарыстоўвалася, асабліва ў кансерватыўных колах, напрыклад, сярод святароў.
У нашы дні ў краінах-суседках Калумбіі калумбійцаў часам яшчэ завуць «новагранадцамі» («neogranadinos»).