Адкрыць галоўнае меню

Пума, мясцовыя назвы кугуар, горны леў, серабрысты леў[1] (Puma concolor) — жывёла класа сысуноў атрада драпежных сямейства каціныя. Сустракаецца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Да 1993 г. мела назву Felis concolor. Пашырана ў Амерыцы ад Паўднёвай Аляскі да Магеланава праліва. Жыве пераважна ў гарах, на ўскрайках лясоў, адкрытых ландшафтах і ў джунглях. 2 падвіды (пума ўсходняя і пума фларыдская) занесены ў Чырвоную кнігу МАСП.

Пума
Puma face.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Puma concolor (Linnaeus, 1771)

Сінонімы
  • Felis concolor
Арэал
выява
Сучасны арэал
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552479
NCBI  9696
EOL  311910
FW  51265

Даўжыня цела да 197 см, хваста да 82 см, маса да 110 кг. Вушы шырокія, закругленыя. Поўсць густая, кароткая. Афарбоўка аднаколерная, жаўтавата-бурая, знізу светлая. Драпежнік. Нараджае 2-3 (зрэдку да 5) кацянят раз у 2-3 гады.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.