Пума фларыдская[1] (Puma concolor coryi) — самы рэдкі падвід пумы. У 1970 годзе ў дзікай прыродзе налічвалася толькі каля 20 пум. Па падліках 2017 года папуляцыя павялічылася да 230 асобін.

Пума фларыдская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Puma concolor coryi (Bangs, 1899)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552781
NCBI  29062

Жыве ў лясах і балотах паўднёвай Фларыды (ЗША), пераважна ў раёне запаведніка Big Cypress National Preserve, перш была распаўсюджаная ад усходняй часткі Тэхаса да паўднёва-ўсходніх штатаў. Прычынай яе вымірання з’яўляецца, пераважна, асушэнне балот, спартыўная паляванне, атручванні і беднасць генетычнага матэрыялу, якая вядзе да інбрыдынгу. Фларыдская пума адрозніваецца параўнальна дробнымі памерамі і высокімі лапамі. Афарбоўка поўсці цёмная, рыжаватая. У выніку імбрыдынгу асобіны гэтага падвіда набылі загнуты кончык хваста. Існуюць планы скрыжавання фларыдскай пумы з пумамі іншых падвідаў для стварэння ўстойлівай самарэгулявальнай папуляцыі.

Галоўная здабыча — алені, яноты і маладыя місісіпскія алігатары, таксама палююць на каётаў, выдраў, браняносцаў, дзікабразаў, дзікоў, зайцоў, скунсаў, мышаў, птушак і птушыныя яйкі. Самка прыносіць ад 1 да 3 кацянятаў. Цяжарнасць — 90-100 дзён. У дзікай прыродзе жывуць да 20 гадоў. Адзіныя адзначаныя ў дзікай прыродзе натуральныя ворагі — буйныя алігатары, здольныя нападаць на пум каля вады.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).