Адкрыць галоўнае меню

Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца

комплекс лячэбна-прафілактычных ўстаноў Пухавіцкага раёна.

УАЗ «Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных ўстаноў Пухавіцкага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў г. Мар’іна Горка.

Мар’інагорская ЦРБ
Мар’іна Горка. Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца.jpg
Мар'іна Горка. Будынак ЦРБ
Размяшчэнне
Характарыстыкі
Каардынаты
mgorka-crb.by

ГісторыяПравіць

 
Мар’іна Горка. Мар’інагорская цэнтральная раённая паліклінікі.
 
Мар’іна Горка. Паліклініка № 1.

На тэрыторыі Пухавіцкага раёна (былых Пухавіцкай, Навасёлкаўскай, Амельнянскай і інш. воласцяў) да 1910 г. не было ніводнай лекавай установы, найблізкія лекавыя ўстановы знаходзіліся ў павятовым горадзе Ігумене (сёння Чэрвень) і губернскім г. Мінску. Медычная дапамога аказвалася практыкуючымі фельчарамі нізкай кваліфікацыі. У мястэчку Пухавічы з 1905 года была адна прыватная аптэка.

У 1910 г. земская ўправа пабудавала дом у в. Пухавічы, у якім размясцілася земская лякарня на 16 ложкаў з амбулаторыяй і маленькай аптэкай. З 1918 г. у лякарні пачалі аказваць хірургічную дапамогу і родадапамогу. З 1924 года лякарня ўжо называлася раённай. У 1926 годзе быў збудованы хірургічны корпус, а ў 1928 годзе тэрапеўтычны корпус. У гэты перыяд насельніцтву раёна аказвалася медычная дапамога па ўсіх асноўных спецыяльнасцях.

У 1927 г. медычнае абслугоўванне насельніцтва Мар’інай Горкі і прылеглых населеных пунктаў ажыццяўлялася амбулаторыяй, якая месцілася ў 2-х пакоях у адным памяшканні з поштай. Абслугоўванне дзіцячага насельніцтва ажыццяўлялася кансультацыяй, якая месцілася ў асобным драўляным будынку. З 1932 г. было збудавана памяшканне пад амбулаторыю і дзіцячую кансультацыю. У 1936 годзе пры амбулаторыі працавала 2 лекары, 2 фельчары і 2 медсястры.

У 1950 годзе пачала працаваць Талькаўская бальніца. У 1954 годзе была збудавана бальніца на 35 ложкаў у раённым цэнтры, дзе працавала 6 лекараў, у 1958 годзе бальніца была названа Пухавіцкай раённай бальніцай. До 1970 года працавала 7 бальніц, 6 медычных амбулаторый, 23 ФАПы. У 1970 годзе збудавана цэнтральная раённая бальніца на 300 ложкаў у г. Мар’іна Горка. У 1979 годзе збудавана Праўдзінская гарадская бальніца на 75 ложкаў. У 1983 годзе збудавана Свіслацкая бальніца і Дуброўская амбулаторыя. У 1987 годзе пабудаваны Дрычынская і Дружненская медычныя амбулаторыі. У 1988 годзе пабудаваны Дукорская і Зазерская медычныя амбулаторыі на 100 наведанняў у змену, а таксама новая паліклініка на 450 наведанняў у змену.

Спіс лекава-прафілактычных устаноўПравіць

На 2018 год установы аховы здароўя «Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца» налічваюць з 43 лекава-прафілактычных установы, у тым ліку:

  • Цэнтральная раённая бальніца.
  • 1 участковая бальніца.
  • 3 гарадскія лякарні.
  • 1 бальніца сястрынскага догляду.
  • 3 паліклінікі.
  • 7 медычных амбулаторый.
  • 25 фельчарска-акушэрскіх пункта.
  • 3 здраўпункты.

Зноскі

СпасылкіПравіць