Дрычын (Пухавіцкі раён)
Дры́чын[1] (трансліт.: Dryčyn, руск.: Дричин) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Аграгарадок
Дрычын
| ||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 2 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Дрычын лініі Мінск-Асіповічы.
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Вядома з канца 16 ст., У складзе Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі.
У 19 - пач. 20 ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
У 1816 г. уладанне Ратынскіх.
У 1835 г. існавала драўляная царква.
У 1866 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1879 г. Дрычынскі царкоўны прыход налічваў больш 2 тыс. прыхаджан, уваходзілі яшчэ 5 вёсак апроч Дрычына, пры царкве працавала папячыцельства. Царкве належала 70 дзес. зямлі, у тым ліку 33 - ворыва, 30 - сенажаці, 3 дзес. - прысядзібнай. У царкоўным архіве станам на 1879 год захоўваліся метрычныя кнігі і спаведныя спісы прыхаджан з 1844 года.
У 1886 г. вучылішча наведвалі 59 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
У 1897 г. працавала прыходская праваслаўная царква, хлебазапастная крама, народнае вучылішча, 3 лаўкі, пітны дом, ваўначоска з конскім прыводам.
У 1900 г. у школе займаліся 54 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі; настаўнік Міхаіл Васілеўскі.
У 1904 г. для школы пабудавалі новы драўляны будынак.
На пачатку 20 ст. гэта было вялікае сяло.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавала 2 настаўніка.
З 20.08.1924 г. Дрычын цэнтр сельсавета.
У 1930-я гады Дрычынская царква была закрыта, а праз некалькі год, з пісьмовай згоды мясцовых жыхароў, разабрана на будаўнічыя матэрыялы, з якіх пазней пабудавалі вясковую школу.
У 1929 г. створаны калгас "Новы Дрычын", працавала кузня.
У 1939 г. далучана в. Пахар.
З канца чэрвеня 1941 г. да 4.07.1944 г. вёска акупавана нямецкімі войскамі. У 1942 - 1943 гг. у вёсцы былі растраляны 39 ваеннапалонных і 2 партызан. У 1943 вёска часткова спалена.
Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад Дрычынскага сельсавета[2].
НасельніцтваПравіць
ДынамікаПравіць

- 1816 — 63 двары, каля 490 жыхароў.
- 1888 — 75 двары, 995 жыхароў.
- 1897 — 235 двароў, 1180 жыхароў.
- пачатак XX ст. — 220 двароў, 1762 жыхары.
- 1917 — 266 двароў, 1546 жыхароў.
- 1971 — 147 двароў, 496 жыхароў.
- 1999 — 730 чалавек
- 1 студзеня 2002 — 261 двор, 731 жыхар.
- 2010 — 730 чалавек
РэлігіяПравіць
У населенным пункце ёсць рэлігійная грамада хрысціян веры евангельскай[3].
Страчаная спадчынаПравіць
- Царква Святога Іаана (каля 1750-х, страчана ў 1930-я)
Вядомыя асобыПравіць
- Уладзімір Фёдаравіч Кукарэка — Кандыдат ваенных навук, дацэнт, палкоўнік
ЭканомікаПравіць
- Дом быта.
- Адзеленне сувязі.
- Ашчадная каса.
- Аўтаматычная тэлэфонная станцыя.
- Сталовая.
- Міханічная майстэрня.
- Крама.
КультураПравіць
- Бібліятэкі.
- Дом культуры.
АдукацыяПравіць
- Сярэдняя школа.
- Дзцячый яслі-сад.
МедыцынаПравіць
- Ветэрынарны ўчастак.
- Медыцынскія паслугі надае вясковач Амбулаторыя. Амбулаторыя была збудавана ў 1987 годзе. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 20 чалавек у змену.[4]
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
- ↑ https://xn--b1agz2ae.xn--90ais/tserkov/pomestnye_tserkvi?search_obschini=109&fbclid=IwAR2MdfQCzyWmjjkEmECPq5yHnWHqktqLG2-7CAJX19sFulqtR_t9lcb1sGA
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/