Дрычынскі яслі-сад

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дрычынскі яслі-сад Пухавіцкага раёна» — былая ўстанова сярэдняй адукацыі, зараз яслі-сад у аграгарадку Дрычын Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Дрычынскі яслі-сад
Дрычынскі яслі-сад Пухавіцкага раёна.jpg
Заснавана 1866
Тып школа
Сайт sad-drychyn.schools.by

ГісторыяПравіць

У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, якое размяшчалася ў грамадскім будынку. Навучалася 39 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.

У 1886 годзе вучылішча наведвалі 59 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.

У 1900 годзе ў школе займаліся 54 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі, настаўнікам быў Міхаіл Васілеўскі.

У 1904 годзе для школы пабудавалі новы драўляны будынак.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу першай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавала 2 настаўніка.

У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а ў 1956 годзе — сярэдняй.

У 2003 годзе займаліся 211 вучняў, працавала 25 настаўнікаў.

Вядомыя выпускнікіПравіць

Дырэктары школыПравіць

  • Фёдар Фёдаравіч Кукарэка (1963—1976);
  • Ірына Рыгораўна Вабішчэвіч[2].

Цікавыя фактыПравіць

  • У музеі школы знаходзіцца ліст ад касманаўта Юрыя Гагарына з асабістым аўтографам. Ліст быў адрасаваны піянерскім атрадам 6 класа[3].

Зноскі

  1. Алесь Карлюкевіч.. Імёны пухаўчан-журналістаў на старонках даведніку. Пухавіцкія навіны (3 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 16 лістапада 2021.
  2. Вабищевич Ирина Григорьевна. Афіцыйны сайт дзяржаўнай установы адукацыі «Дрычынскі яслі-сад Пухавіцкага раёна». Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2019. Праверана 16 лістапада 2021.
  3. Наталья Пархомчик.. “Космический след” на Пуховщине. Пухавіцкія навіны (12 красавіка 2016). Праверана 16 лістапада 2021.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9.