Ігуменскі павет

павет Мінскай губерні Расійскай імперыі

Ігуменскі павет (руск.: Игуменский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі у 1793—1924 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Ігумен (зараз — горад Чэрвень). На сёнешні час яго тэрыторыя займаюць землі сучасных Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага, Уздзенскага, часткі Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Ігуменскі павет
Герб
Герб
Краіна Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Уваходзіць у Мінская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Ігумен
Дата ўтварэння 1793
Дата скасавання 1924
Насельніцтва 234 792 (1 897)
Плошча 9 434,03 км²
Ігуменскі павет на карце

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

 
Жабрак з лірай. Ігуменскі павет. Пачатак XX ст.

Ігуменскі павет у складзе Мінскай губэрні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Мінскага намесніцтва.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

У 1921 Мінская губэрня была скасаваная і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1923 пераназваны ў Чэрвенскі павет.

У 1924 годзе павет быў скасаваны.

ВоласціПравіць

У 1913 годзе ў павеце было 23 воласці:

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

НасельніцтваПравіць

Дэмаграфічныя дадзеныяПравіць

  • у 1795 г. — 54 195 чал., 27630 муж. і 26 565 жан. (Ігуменская акруга, па афіцыйных звестак, паводле матэрыялаў рэвізіі, або так званага падушнага перапісу)
  • 1858 г. — 105 183 чал.
  • 1897 г. — 234 792 чал.

РэлігіяПравіць

 
Падблонне. Царква, да 1918
Рост колькасьці афіцыйна зарэгістраваных рэлігійных суполак у Ігуменскім павеце
(з 1958 па 1897)
Найменьне
канфэсіі
1851 1891 1896 1897
Праваслаўная 82902 134388 162510 178669
Стараверы - 900 1103 1583
Каталіцкі 13658 28246 28693 24443
Пратçтанты 14 55 87 354
Іудзеі 7721 30855 32333 28920
Масульмані 482 1099 1082 818
Агулам 104777 195543 225808 234787

Вядомыя жыхарыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020. С. 199. ISBN 978-985-01-1337-5

СпасылкіПравіць