Кліноцкая воласць

воласць у Ігуменскім павеце

Кліноцкая воласць  — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Клінок.

Кліноцкая воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924

Гісторыя

правіць
 
Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.

Кліноцкая воласць утворана пасля 1861 года.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Klinek; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва

правіць
  • 1919 — 6812 жыхароў

Літаратура

правіць