Цітвянская воласць
Цітвянская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Цітва.
Цітвянская воласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1860-я |
Дата скасавання | 17 ліпеня 1924 |
Гісторыя
правіцьЦітвянская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 12 сельскіх грамад (Барава-Слабадское, Вароніцкае, Гарэлецкае, Кабыліцкае, Каробавіцкае, Рудзенскае, Русаковіцкае, Сяргеевіцкае, Скрыльскае, Слабодскае, Седчанскае, Цітвянскае), 19 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — Цітва, Варонічы, Сяргеевічы, Слабодка)[1].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Citwa; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б Памяць 2003, с. 53.
- ↑ Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919.
Літаратура
правіць- Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Ігуменскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 472—473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.