Крыстампалле
Крыста́мпалле[заўв 1] (трансліт.: Krystampallie, руск.: Кристамполье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 30 км на захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Вёска
Крыстампалле
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Быкоўскіх, уваходзіла ў дамен Русаковічы[3]. На 1784 год уласнасць Вінцэнта Якса-Быкоўскага. Ад прозвішча Быкоўскіх вёска таксама мела назву Быкаўская Слабада, Быкава.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога вёска разам з Русаковічамі адышла праз вена. Пазней гэтымі землямі валодаў іх сын Ян Вайсенгоф, а далей Генрых Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай. Пасля 1861 года вёска Крысцінполь у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1870 годзе вёска і маёнтак памешчыка Вайсенгофа ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. У 1889 годзе маёнткам валодала Жазафіна Генрыхаўна Вейсенгоф, таксама ў яе было 15 дзесяцін зямлі ў вёсцы[4]. Паводле перапісу 1897 года была капліца, хлебазапасны магазін, пітная ўстанова.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР, маёнтак нацыяналізаваны. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаныя калгасы «Добрая воля» і імя С. М. Будзённага, былі 2 кузні[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена.
29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[5]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета вёска ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].
Насельніцтва
правіць- 1897 год:
- вёска — 60 двароў, 332 жыхары
- маёнтак — 11 жыхароў
- 1908 год:
- вёска — 74 двары, 405 жыхароў
- фальварак — 1 двор, 4 жыхары
- 1917 год:
- вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
- фальварак — 14 жыхароў
- 1940 год — 80 двароў, 437 жыхароў
- 1960 год — 282 жыхары
- 1999 год — 90 жыхароў
- 2002 год — 36 двароў, 74 жыхары
- 2010 год — 41 жыхар
- 2012 год — 16 гаспадарак, 38 жыхароў
- 2019 год — 40 жыхароў[7]
Эканоміка
правіцьУ 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсервіс»[2].
Спіс вуліц
правіць- Цэнтральная вуліца[8]
Вядомыя асобы
правіць- Мікалай Сідаравіч Шэлег (нар. 1949) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне сусветнай эканомікі.
Заўвагі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by.
- ↑ Памяць 2003, с. 80.
- ↑ «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Архівавана 22 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Рашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 11 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Krystynopole // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 762.
- Krystynpol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 177.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыстампалле