Навапольскі сельсавет
Навапо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Наваполле.
Навапольскі сельсавет | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Наваполле |
Дата ўтварэння | 8 красавіка 1957 |
Насельніцтва (2019) | 1 797 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222845 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіць8 красавіка 1957 года цэнтр Узлянскага сельсавета Рудзенскага раёна Мінскай вобласці БССР быў перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[1]. Пасля скасавання Рудзенскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Уздзенскага раёна (за выключэннем часткі сельсавета з 13 населенымі пунктамі (Альхоўка, Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Падбор’е, Пагуляйка, Паляны, пасёлак Паляны, Пяскі, Узляны і Ушанка), якія перададзены ў склад Пухавіцкага раёна)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 28 ліпеня 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Сасноўка[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) скасаванага Узлянскага сельсавета, а таксама ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Праўдзінскага пассавета[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 814 чалавек[5], з іх 90,9 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,2 % — татары, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1797 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 28 июля 2011 г. № 81 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126, 217